Вы тут

Мясцовыя дарогі давядуць да ладу


Крайні тэрмін — канец бягучай пяцігодкі.

Сёлета тэме дарог удзяляецца вялікая ўвага. Яшчэ ў пачатку красавіка ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалася развіццё мясцовых аўтамабільных дарог. Тады ж кіраўніцтвам краіны была пастаўлена задача прывесці іх у прымальны стан да 2020 года. Прынамсі, тэхналогіі ў нас ёсць — свае. Што да грошай, то нельга чакаць, пакуль іх будзе зусім дастаткова. Дзейнічаць трэба ўжо цяпер.


Тое, што ў Беларусі рэспубліканскія і міжнародныя аўтамагістралі маюць належную якасць, — не выклікае спрэчак. Ні з боку саміх беларусаў, ні з боку замежнікаў. У той жа час многія, асабліва сельскія жыхары, жыхары невялікіх гарадоў, перамяшчаюцца ў асноўным па рэгіянальных магістралях і мясцовых дарогах. А вось тут з якасцю — праблемы.

Пару тыдняў таму саўгас «Рачкавічы» ў Слуцкім раёне стаў месцам правядзення рэспубліканскага семінара па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага значэння. Тады была агучана мэта падняць якасць мясцовых дарог да ўзроўню рэспубліканскіх.

Як паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, нароўні з традыцыйнымі тэхналогіямі па ўладкаванні дарожных пакрыццяў з гарачага асфальтабетону, маналітнага цэментабетону распрацаваны і адаптаваны на падставе найлепшых замежных аналагаў і іншыя спосабы рамонту дарог, больш сучасныя і тэхналагічныя. З іх асаблівасцямі і перавагамі Прэзідэнт Беларусі азнаёміўся ў «Рачкавічах» на практыцы.

Было адзначана, што беларускія дарожныя арганізацыі не абсталяваны неабходнай тэхнікай для правядзення падобных работ. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка паставіў перад прамыслоўцамі задачу пашырыць лінейку дарожна-будаўнічых машын. Прычым гэта павінна быць тэхніка заўтрашняга дня, падкрэсліў ён. Беларусь валодае велізарнай сеткай дарог (звыш 70 тысяч кіламетраў!), якую трэба прыводзіць у парадак. Калі мы будзем увесь час купляць імпартныя машыны, то які сэнс тады ў айчынным аўтамабілебудаванні?

Такім чынам, было вырашана, што Міністэрства транспарту і камунікацый і Міністэрства прамысловасці распрацуюць праграму па вытворчасці на беларускіх прадпрыемствах новых відаў дарожна-будаўнічай тэхнікі і выпуску традыцыйных мадэляў. Дзякуючы гэтай праграме можна будзе больш эфектыўна рэалізаваць задачу па мадэрнізацыі мясцовых дарог. Акрамя таго, новыя ўзоры айчыннай тэхнікі стануць добрым дадаткам да экспартнага складніка.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».