Вы тут

Выплаты на дзяцей і пенсіі падрастуць


Праўда, не нашмат — на 0,1 працэнта.

З пачатку наступнага месяца бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (і адпаведна выплаты, завязаныя на ім) вырасце на 0,1 працэнта — да 197,81 рубля. Гэта зацверджана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2017 года №60.


З 1 лістапада да 31 студзеня БПМ для працаздольнага насельніцтва складзе 217,74 рубля, пенсіянераў — 151,97, студэнтаў — 192,34, малых ва ўзросце да трох гадоў — 128,32, дзяцей ад трох да шасці гадоў — 177,04, дзяцей ад шасці да васямнаццаці — 216,85 рубля.

У сувязі са змяненнем бюджэту вырастуць (праўда, нязначна) мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пажылым ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Павысяцца таксама памеры дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы ці за асобай, якая дасягнула 80-ці гадоў.

Пералічацца і выплаты на дзяцей. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 1978 рублёў, другога і наступнага — 2769 рублёў. Штомесячныя выплаты сем'ям, якія выхоўваюць малых, павялічацца на некалькі капеек.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.