Вы тут

Студэнты-праграмісты пазмагаюцца за выхад у паўфінал чэмпіянату свету


Юбілейны чвэрцьфінал Чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў Заходняга рэгіёну стартуе 1 лістапада ў БДУ.


Удзельнікамі спаборніцтваў стануць больш за 55 студэнцкіх каманд з Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Калінінградскай вобласці Расіі. Нашу краіну прадставяць больш за 15 зборных:  каманды студэнтаў-праграмістаў з БДУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. У спаборніцтвах ўдзельнічаюць таксама студэнты Вільнюскага ўніверсітэта, Латвійскага універсітэта, Універсітэта Тарту, Балтыйскага Федэральнага універсітэта імя Імануіла Канта і іншых.

Асноўны тур спаборніцтваў пройдзе 2 лістапада ў БДУ. Па выніках чвэрцьфінальнага адбору будуць вызначаныя пераможцы. Яны атрымаюць права ўдзельнічаць у паўфінале чэмпіянату ў снежні гэтага года ў Санкт-Пецярбургу. А фінал пройдзе ў красавіку 2018 года ў Пекіне.

У юбілейную праграму чвэрцьфіналу ўключаны два майстар-класы ад прадстаўнікоў ІT-кампаній нашай краіны. Таксама запланаваны круглы стол з удзелам кіраўнікоў вядучых ІТ-кампаній на тэму “Перспектыўныя напрамкі ІТ-адукацыі ў Беларусі ва ўмовах пераходу да пабудовы ІТ-краіны”.

Чэмпіянат свету па праграмаванні сярод студэнтаў з'яўляецца найбуйнейшым міжнародным спаборніцтвам, у якім удзельнічае маладзёжная эліта сусветнага праграмавання. Ён праводзіцца, пачынаючы  з 1977 года міжнароднай арганізацыяй ACM у тры этапы: чвэрцьфінал, паўфінал і фінал.

Беларускія каманды ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету па праграмаванні сярод студэнтаў з 1995 года. За ўсю гісторыю ўдзелу ў чэмпіянаце скарбонку БДУ папоўнілі залаты медаль (у 2004 годзе, Чэхія), “бронза” (2008 год, Канада) і дзве “сярэбраных узнагароды” (у 2012 годзе ў Польшчы і у 2013 годзе ў Расіі).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.