Вы тут

Стартаваў XX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2017»


Яго афіцыйнае адкрыццё адбылося напярэдадні Міжнароднага дня анімацыі, але першыя кінапаказы пачаліся яшчэ ў чацвер.


За чатыры фестывальныя дні, з 26 па 29 кастрычніка, у Магілёве пакажуць 240 мультыплікацыйных фільмаў з 46 краін. Упершыню даслалі свае работы аніматары з Усходняга Тымора, М'янмы, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Тайланда, Уругвая, Філіпін, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Крыху меней за палову гэтых фільмаў з 28 краін свету будуць змагацца за перамогу ў асноўным і дзіцячым конкурсах. Ацэніць вопытных прафесіяналаў міжнароднае журы на чале з заслужаным дзеячам мастацтваў Расійскай Федэрацыі, выкладчыкам Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. Герасімава, рэжысёрам такіх вядомых мультфільмаў, як «Антошка», «Руды, руды, паласаты», «Два вясёлыя гусакі» і іншых, Леанід Носыраў. Будуць таксама падведзены вынікі яшчэ аднаго конкурсу — дзіцячага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на які прадстаўлена каля дзвюх сотняў работ з Беларусі, Балгарыі, Расіі.

Акрамя насычанай мультыплікацыйнай праграмы запланаваны майстар-класы, выставы, творчыя сустрэчы з мэтрамі дзіцячай анімацыі. Сярод гасцей — мастацкі кіраўнік студыі анімацыйных фільмаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Воўчак, які, дарэчы, і з'яўляецца ініцыятарам гэтага фестывалю. У Магілёве, Горках і Быхаве з музычнай праграмай выступяць аўтары і кампазітары песень да мультфільмаў і мультсерыялаў «Смяшарыкі», «Малышарыкі», «Лятаючыя звяры», «Ціма і Тома» і іншых, Марына Ланда і Сяргей Васільеў з Санкт-Пецярбурга.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры і Магілёўскі аблвыканкам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Мульцікі для дзяцей і дарослых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».