Вы тут

Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі


Пайшоў з жыцця народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі, паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.


"На 87-м годзе жыцця 29 кастрычніка памёр Георгій Георгіевіч Паплаўскі - сябар Беларускага саюза мастакоў, народны мастак Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь", - паведамілі ў саюзе.

Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодаў тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка пяром.

Георгій Паплаўскі - аўтар антываеннай серыі "Памяць" (1968), серый "Мой край" (1969) і "Браслаўшчына - край азёрны" (1970-1979), якія апяваюць прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей прысвечаны цыклы "Белы кантынент" (1970), "Камандор" (1977), асваенню космасу - "Высокае неба" (1971-1980).

Яго працамі аформленыя творы Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў, а таксама школьныя падручнікі.

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Георгія Паплаўскага.

Пахаванне майстры адбудуцца 1 лістапада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».