Вы тут

Ураган «Герварт» нас зачапіў толькі бокам


Цыклон «Герварт», цэнтр якога ўчора размяшчаўся на ўсходзе Беларусі, будзе вызначаць надвор'е ў нашай краіне яшчэ і сёння, паведамілі спецыялісты метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Далей цыклон будзе павольна рухацца за межы Беларусі.


Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца мокры снег і дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Захаваецца моцны вецер з парывамі да 15—22 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей максімальная тэмпература павысіцца да 7 цяпла.

Захаваецца няўстойлівае з ападкамі надвор'е і ў сераду. Праўда вецер сціхне і стане больш камфортна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, пры праясненнях паветра астудзіцца да 5 марозу. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па захадзе — да 8 цяпла. У чацвер чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе новую порцыю дажджоў і больш цёплае паветра з боку Заходняй Еўропы. Амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы яшчэ месцамі чакаецца мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы — ад нуля да плюс 6 градусаў, максімальная днём у асноўным складзе ад 6 цяпла да плюс 12 градусаў. Толькі па паўночным усходзе ўначы пры праясненнях тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень будзе не больш, чым плюс 2—5 градусы.

Ураган «Герварт» прайшоў па пяці краінах Еўропы: Чэхіі, Славакіі, Германіі, Аўстрыі і Польшчы. Шэсць чалавек загінулі: па двое ў Польшчы, Чэхіі і Германіі. Пра дакладную колькасць пацярпелых не паведамляецца.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.