Вы тут

Раім схадзіць


Вечаровыя лекцыі з «Вандроўкамі ў мінулае», TEDx MinskWomen, спаборніцтвы па паяданні дранікаў на хуткасць і міжнародны фестываль «Minsk Magic» – афіша «Звязды» з 31 кастрычніка па 5 лістапада.


Вечаровыя лекцыі з «Вандроўкамі ў мінулае»

Дзе: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Калі: 1 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 3 р. (уваход у музей)

Лекцыі будуць праходзіць у самым цэнтры Мінска, у цудоўным старажытным таямнічым доме. Вы плоціце за ўваход у музей і, акрамя таго, што слухаеце лекцыю, можаце паглядзець і экспазіцыю. 


TEDx MinskWomen

Дзе: галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: 2 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Фармат падзеі: прагляд сесіі TEDWomen2017 Bridges з Новага Арлеана і нефармальнае абмеркаванне ўбачанага. Выступленні будуць транслявацца на англійскай мове, без субтытраў. Але калі нейкая частка зместу выслізне, удзельнікі мерапрыемства змогуць аднавіць яе пасля трансляцыі – кожную гаворку будзе ўважліва слухаць валанцёр-перакладчык, які затым яе патлумачыць.


Спаборніцтвы па паяданні дранікаў на хуткасць

Дзе: Чэрвеньскі рынак

Калі: 4 лістапада, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

4 лістапада пройдуць Міжнародныя спаборніцтвы па паглынанні дранікаў на хуткасць. Вынік будзе занесены ў кнігу рэкордаў краін СНД і Балтыі «Дзіва».

Таксама ў праграме зніжкі для пакупнікоў, кірмаш рамеснікаў, выступленне артыстаў, конкурс дзіцячага малюнка, танцавальны флэш-моб для дзяцей і дарослых, падарункі ўдзельнікам і многае іншае.

Умовы: удзел прымуць 40 чалавек, якія паспеюць падаць заяўку (20 мужчын і 20 жанчын, не маладзейшыя за 18 гадоў). Заяўкі ў вольнай форме прымаюцца на электронную пошту 3281108@mail.ru з абавязковым указаннем імя і прозвішча, а таксама нумара тэлефона.


Міжнародны ілюзіённы фестываль «Minsk Magic»

Дзе: Дом Літаратара (вул. Фрунзе, 5)

Калі: 4-5 лістапада

Колькі каштуе: 120 р.

У фестывалі возьмуць удзел ілюзіяністы з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. У рамках мерапрыемства адбудзецца конкурсная праграма, семінары, майстар-класы ад вядомых ілюзіяністаў, а таксама гала-шоу для гледачоў у ДК МАЗ 5 лістапада ў 18:00.


Выстава «Suomi 100 – 10 фатографаў з Фінляндыі»

Фота: travel.rambler.ru

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 4 лістапада

Колькі каштуе: 3 р.

На фотавыставе прадстаўлены працы 10 фінскіх фатографаў-аматараў, якія падзяліліся з беларускім гледачом сваім асабістым поглядам на Фінляндыю. 

У выставу ўвайшло каля 100 фотаздымкаў на восем асноўных тэм: прырода, вёска, горад, музыка, мастацтва, вольны час, спорт і саўна.


Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам

Фота: artbelarus.by

Дзе: Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калі: па 5 лістапада, 11:00-20:00

Колькі каштуе: 5 р., ільготны – 2,50 р.

«Восеньскі салон» ужо ў трэці раз прадстаўляе шырокай аўдыторыі панараму творчасці маладых беларускіх мастакоў. Адной з галоўных мэт праекта з'яўляецца садзейнічанне ў стварэнні маштабнага арт-рынку ў Беларусі. Па гэтай прычыне для ўдзелу ў выставе-продажы актыўна запрашаюцца як дзяржаўныя, так і прыватныя галерэі з усёй краіны.


Выстава «Лісты з Венецыі»

Фота: elf-design.by

Дзе: галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: па 20 лістапада, пан.-пят.: 9:00-18:00

Колькі каштуе: бясплатна

«Лісты з Венецыі» – гэта прызнанне ў любові Італіі і Венецыі на мове каліграфіі, напісанае Аляксандрай Стальмашонак, і на мове фатаграфіі, створанае Аляксандрай Заруцкой.

Дзевяць каліграфічных гісторый, дзевяць фота нацюрмортаў уяўляюць сабой творчую інтэрпрэтацыю вобразаў горада, убачанага скрозь прызму жыцця знакамітых людзей, пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў: Карла Гальдоні, Уільяма Цёрнэра, Джорджа Байрана, Клода Манэ, Антона Чэхава і іншых.


Выстава «Літары і словы Скарыны»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 20 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава «Літары і словы Скарыны», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага − беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта «летэрынг» − від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі. 

Асобае месца на выстаўцы займаюць шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку − серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара напісаны стылізавана «пад Скарыну» − у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу. 


Выстава «Моднае стагоддзе»

Фота: zviazda.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна

На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.