Вы тут

У Гомелі школьнікі змогуць бясплатна пракаціцца ў маршрутках


У Гомелі падчас асенніх канікул па 7 лістапада школьнікі малодшых класаў змогуць бясплатна пракаціцца ў маршрутках. Праўда, пры гэтым ім трэба паказаць наяўнасць святлоадбівальных элементаў.


Афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар'я Смаляк гаворыць, што такое рашэнне было прынята на сустрэчы з перавозчыкамі экспрэс-таксі, якая прайшла ў ААТ «Гомельаблаўтатранс». Ініцыятыву ДАІ правесці акцыю «Флікер замест праязнога» аднагалосна падтрымалі ўсе перавозчыкі абласнога цэнтра. Асноўная мэта прафілактычнага мерапрыемства — яшчэ раз нагадаць пра важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Між тым у гомельскіх школах і дзіцячых садках святлоадбівальныя элементы супрацоўнікі ДАІ раздаюць дзецям бясплатна падчас адкрытых урокаў па вывучэнні правілаў дарожнага руху.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З флікерам — бясплатна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».