Вы тут

Якую дапамогу да адпачынку можна атрымаць ад працоўных калектываў?


Для шэрагу прафесій у аграрным сектары сярэдзіна восені — гэта час, калі, нарэшце, можна адпачыць. Якую дапамогу пры гэтым можна атрымаць ад працоўных калектываў, «Драгічынскі веснік» спытаў у старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Анатоля Спосаба.


Ён адказаў, што практычна ва ўсіх калектыўных дагаворах ёсць пункты, якія прадугледжваюць матэрыяльную дапамогу на адпачынак і аздараўленне, і адзін раз у год чалавек можа ёю скарыстацца. Гэта — дадатковая выплата да зарплаты, частковая ці поўная кампенсацыя кошту санаторнай пуцёўкі. Асабліва змястоўнымі ў гэтым плане з'яўляюцца калектыўныя дамовы СВК «Асавецкі», ПМК-8, драгічынскай ЖКГ, ААТ «Экзон» і іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Ён параіў звярнуць увагу на санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэта магчымасць адпачыць у маляўнічых кутках Беларусі побач з прыродай.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Час для адпачынку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?