Вы тут

Члены Савета Рэспублікі ўзялі ўдзел у пасяджэнні Парламенцкага сходу


У расійскім Пскове адбылося 49-е пасяджэнне пастаянна дзеючага пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі (ПС) семінара па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і пасяджэнне Камісіі ПС па заканадаўстве і рэгламенце.


Семінар і пасяджэнне Камісіі ПС сталі важным этапам падрыхтоўкі да маючых адбыцца парламенцкіх слуханняў, прысвечаных збліжэнню заканадаўства нашых краін у частцы забеспячэння роўных правоў грамадзян. Пытанне аб збліжэнні заканадаўства ініцыявана членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і падтрымана дэпутатамі Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Мяркуецца, што слуханні пройдуць у снежні 2017 года ў Бранску ў рамках чарговай сесіі ПС.

Ад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак і намеснік старшыні гэтай камісіі Віктар Чайчыц.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Набліжаюцца парламенцкія слуханні

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.