25 Верасень, аўторак

Вы тут

Наколькі пабольшаюць пенсіі і сацыяльныя дапамогі?


З сённяшняга дня павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму. З 1 лістапада да 31 студзеня яго памер у сярэднім на душу насельніцтва будзе складаць 197 рублёў 81 капейку (дагэтуль — 197 рублёў 57 капеек). У сувязі з гэтым пералічаць і выплаты, які залежаць ад БПМ.


Так, павысяць мінімальныя пенсіі, надбаўкі да іх, даплаты пажылым ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Павялічаць дапамогі па доглядзе інваліда першай групы і асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, дапамогі сем'ям, што выхоўваюць дзяцей. Паколькі бюджэт пражытковага мінімуму падрос на 0,1 працэнта, то і выплаты, звязаныя з ім, пабольшаюць на 0,1 працэнта.

Нагадаем, што 17 кастрычніка Прэзідэнтам быў падпісаны Указ №377, згодна з якім з лістапада павысяцца таксама працоўныя пенсіі — у сярэднім на пяць працэнтаў. Дадатковыя расходы ў сувязі з гэтым складуць 42,76 мільёна рублёў у месяц. У кожным канкрэтным выпадку памер прыбаўкі будзе залежаць ад індывідуальных параметраў стажу, велічыні заробку. Па падліках, сярэдняя пенсія складзе 315,74 рубля.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.