Вы тут

На стаянках — новыя тарыфы


З 1 лістапада ў Мінску ўводзяцца новыя тарыфы на захоўванне транспартных сродкаў на аўтастаянках ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі».


Тарыф на захоўванне матацыкла без каляскі, матаролера, мапеда, скутара, снегахода ў закрытым памяшканні на аўтастаянцы №23 устанаўліваецца з названай даты ў памеры 20 рублёў у месяц для фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Вызначаны новыя тарыфы на паслугі па сезонным захоўванні шын для фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на аўтастаянках №23 і №89.

Таксама змяняецца кошт паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на адкрытых аўтастаянках, акрамя машына-месцаў пад навесамі, эстакадамі, мастамі, на аўтастаянках №№17, 21, 29, 106, 107. Адмяняецца дыферэнцыраваны тарыф выхаднога дня (нядзелі) за захаванне транспартных сродкаў фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на паркінгу па праспекце Незалежнасці, 3-1.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.