Вы тут

Марка да 25-годдзя


Учора ў прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася ўрачыстая цырымонія гашэння дзяржаўных знакаў паштовай аплаты (маркі і канверта першага дня) Беларусі, Казахстана і Расіі, прымеркаваных да 25-годдзя МТРК «Мір».


У цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко, намеснік старшыні МТРК «Мір» Аляксей Іконнікаў, намеснік старшыні МТРК «Мір», дырэктар тэлеканалаў «МІР» і «МІР 24» Кацярына Абрамава, дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў, дырэктар філіяла акцыянернага таварыства «Казпошта» — «Паштовы сэрвіс» Нуржан Джабал, намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства «Марка» Вераніка Максіменкава і іншыя.

Адразу пасля гашэння дзяржаўных знакаў Дзмітрый Шадко прызнаўся, што лічыць сімвалічным факт менавіта сумеснага выпуску паштовай маркі. «Тэлеканал «Мір» — гэта перш за ўсё адзін з сімвалаў таго, што нашы краіны застаюцца сябрамі, што яны вось ужо 25 гадоў ідуць разам у самых розных сферах жыцця сучаснага грамадства», — сказаў першы намеснік міністра.

Сёння «Мір» вяшчае на рускай мове ў чатырох гадзінных паясах у 23 краінах свету 24 гадзіны ў суткі. МТРК «Мір» — гэта тэлеканалы «Мір», «Мір 24», «Мір HD», радыёстанцыя «Мір», інфармацыйна-аналітычны партал www.mіr24.tv і шматфункцыянальная спадарожнікавая сістэма «МІР-Тэлепорт».

Мастацкай асновай паштовай маркі стаў лагатып тэлерадыёкампаніі «Мір», што з'яўляецца пацвярджэннем яе важнай ролі ў інфармацыйным забеспячэнні ўсебаковага супрацоўніцтва краін і прасоўванні ідэй еўразійскай інтэграцыі. У аснове купона і канверта «Першы дзень» — таксама лагатып МТРК «Мір». Тыраж маркі — 56 тысяч. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.