Вы тут

Абмеркаваны праект стратэгіі развіцця навукі і тэхналогій


Праект стратэгіі развіцця навукі і тэхналогій на 2018—2040 гады, а таксама выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў абмеркавалі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Як адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, распрацоўка стратэгіі стане адным з ключавых мерапрыемстваў Года навукі. Паводле задумкі Нацыянальнай акадэміі навук, стратэгія павінна стаць дакументам, які вызначае асноўныя прыярытэты навукова-тэхналагічнага развіцця краіны на доўгатэрміновую перспектыву.


«Таму папрашу ўсіх ставіцца да яго ўважліва. Гэта не нейкая абстракцыя або вельмі аддаленая перспектыва. Гэтае пытанне сверхактуальнае», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Па словах старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра Гусакова, пры падрыхтоўцы праекта дакумента стратэгіі НАН выкарыстала найлепшы сусветны вопыт. «Навука развіваецца хуткімі тэмпамі, з'яўляюцца новыя распрацоўкі ў ІT-сферы, галінах штучнага інтэлекту, робататэхнікі. Наша краіна не павінна адставаць у гэтым кірунку. У нас ёсць добры патэнцыял, высокакваліфікаваныя кадры для развіцця навукі», — лічыць Уладзімір Гусакоў.

Стратэгія прадугледжвае мерапрыемствы для трох этапаў: з 2018 па 2020 год, з 2020 па 2030-ы і з 2030 па 2040-ы. У дакуменце будуць прапісаны арыенціры і індыкатары развіцця для кожнага з іх. Чакаецца, што фінансаванне навукі будзе таксама павялічвацца. Адным з важных мерапрыемстваў стане падрыхтоўка да новай прамысловай рэвалюцыі — «Іndustry 4.0». Уладзімір Гусакоў адзначыў, што гэты трэнд грунтуецца на інфарматызацыі і лічбавай эканоміцы, але пры ўкараненні новых тэхналогій трэба будзе ўлічыць і спецыфіку беларускай вытворчасці.

На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна таксама абмеркавалі работу Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і іншых рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання, якія выкарыстоўваюць сродкі інавацыйных фондаў у 2017 годзе. Фарміраваўся план па выдаткаванні рэсурсаў на наступны год.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, вынікі працы за 2013—2015 гады паказалі, што трэба ўдасканальваць механізмы фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў. Для гэтага ўжылі новы падыход, накіраваны на комплексны пераход ад галіновага выкарыстання гэтых сродкаў да агульнадзяржаўнага. «У 2017 годзе ў структуры выдаткаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду ўжо забяспечаны істотны рост аб'ёмаў сродкаў, што накіроўваюцца на фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, у агульным аб'ёме рэспубліканскіх інавацыйных фондаў — з 29% у 2015 годзе да 40% сёлета», — паведаміў прэм'ер-міністр.

Пры гэтым па асобных распарадчыках Андрэй Кабякоў лічыць асваенне сродкаў за 9 месяцаў гэтага года вельмі нізкім. Ён таксама падняў пытанне аб магчымасці перадаць некаторыя сродкі для больш эфектыўнага іх выкарыстання, у першую чаргу ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Паспеем за прамысловай рэвалюцыяй

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.