Вы тут

Шумілін: У Беларусі будзе расці колькасць тэхнапаркаў


У Беларусі будзе расці колькасць тэхнапаркаў, заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін 31 кастрычніка ў эфіры тэлеканала Беларусь 1.


Фота: БЕЛТА

Адказваючы на пытанне, ці будзе павялічвацца колькасць тэхнапаркаў у Беларусі, старшыня ДКНТ адзначыў, што будзе. "Сёння ўжо створаны тэхнапарк у Пінску, ідзе прапрацоўка стварэння тэхнапаркаў у Барысаве і Оршы, разглядаюцца і іншыя гарады", - сказаў ён.

Аляксандр Шумілін удакладніў, што ў Беларусі дзейнічаюць 19 суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, 10 тэхнапаркаў. "Мы ствараем тую пляцоўку для інавацыйнага прадпрымальніцтва, дзе інжынеры, вынаходнікі маглі б сваю ідэю ператварыць у доследны ўзор, а потым атрымаць адпаведныя інвестыцыі і наладзіць вытворчасць", - расказаў ён.

Старшыня ДКНТ таксама звярнуў увагу, што ў 2017 годзе ўпершыню за апошнія пяць гадоў былі прафінансаваны ўсе прыкладныя даследаванні, якія паступілі ад вучоных і прайшлі дзяржаўную экспертызу. "Мы плануем, што і ў 2018 годзе ўсе прыкладныя даследаванні будуць прафінансаваны дзяржавай у поўным аб'ёме", - дадаў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.