Вы тут

Рэцэпт грачаных тэфтэляў


Для тэфтэляў: 500 г любога фаршу, вараная грэчка (па аб'ёме яе павінна быць крыху больш, чым мяснога фаршу), 2 яйкі, 2 сярэднія цыбуліны (здрабніць у блэндары), 2—3 ст. л. маянэзу, соль, перац. Для падліўкі: 1 вялікая морква, 1 цыбуліна, 1 ст. л. таматнай пасты, 2—3 шклянкі вады, 2 зубчыкі часнаку, соль, перац.


Змешваем усе інгрэдыенты для фаршу. Фарміруем тэфтэлькі (можна абкачаць іх у муцэ) і абсмажваем з двух бакоў на алеі. Потым перакладваем у невялікую каструльку.

Для падліўкі надзіраем моркву на тарцы для карэйскай морквы, цыбулю рэжам паўкольцамі, не вельмі тонка. Абсмажваем злёгку ў той жа патэльні з алеем, дзе смажыліся тэфтэлі. Потым дадаём таматную пасту, ваду, соль, перац, часнок. Змешваем і даём пакіпець 2 хвіліны. Потым выліваем соус на тэфтэлі ў каструльку і ставім на сярэдні агонь тушыцца на 20 хвілін.

Гатовыя тэфтэлі можна есці з любым гарнірам або салатай з агародніны.

Загаловак у газеце: Грачаныя тэфтэлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.