Вы тут

6 пастак для пакупнікоў


  • Вялікая цялежка = вялікія траты. Пустая прастора цялежкі выклікае ўнутраны дыскамфорт і цалкам вытлумачальнае жаданне хутчэй прастору запоўніць.
  • Па дарозе да касы пакупнікоў чакаюць розныя перашкоды — у літаральным сэнсе слова. То тут, то там мы натыкаемся на вялікія скрынкі з хадавым таварам. Прадаўцы ведаюць, што пакупнік больш схільны здзяйсняць імпульсіўныя пакупкі, калі тавар выстаўлены проста на праходзе.
  • Найбольш запатрабаваныя прадукты — малако, хлеб, сыр, каўбасы — крамы часта размяшчаюць у самым далёкім куце памяшкання. Гэтыя тавары патрэбныя практычна ўсім, але, пакуль вы да іх даберацеся, напэўна, убачыце шмат чаго яшчэ.
  • Знакамітыя «фінальныя распродажы», «поўныя ліквідацыі» і «зніжкі ў сувязі з адкрыццём крамы» — гэта не больш чым спробы пазбавіцца ад заляжалага тавару (і, трэба сказаць, яны заўсёды прыносяць вынік).
  • Крамы і рэстараны часта ўзбуджаюць апетыт смачнымі пахамі. Асабліва дзейсныя пахі свежай здобы і кавы.
  • Тавары для дзяцей заўсёды ляжаць нізка. Калі не хочаце істэрык з нагоды чарговага «Кіндэр-сюрпрызу», саджайце дзяцей на цялежкі.

Загаловак у газеце: Пасткі для пакупнікоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.