Вы тут

«Каб толькі не было вайны...»


Дасылаю вам фотаздымкі, якія наша сям'я вельмі шануе і захоўвае. Менавіта дзякуючы ім я бліжэй пазнаёміўся са сваім прапрадзядулем. Яго звалі Пётр Фёдаравіч Чаўлытка. Сёлета яму магло б споўніцца 115 гадоў...


У Берліне,  1945 год.

Прапрадзядуля браў удзел у польскай ды Вялікай Айчыннай войнах. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі» за тое, што пры фарсіраванні ракі Одэр (Германія) знаходзіўся на прамой наводцы артылерыйскай зброі ў складзе разліку і знішчыў два кулямётныя гнёзды.

З вайны вярнуўся на радзіму толькі зімой 1946 года. Доўгі час працаваў у калгасе на Вілейшчыне. Вельмі шмат расказваў пра сваё жыццё майму прадзядулю, той — свайму сыну Мікалаю. У баях за Берлін Пётр Фёдаравіч атрымаў раненні — у плячо і ў нагу. Доўгі час ляжаў у шпіталі, ледзь застаўся жывы. Было вельмі цяжка, голадна і холадна. Расказваючы пра гэта, ён заўсёды плакаў. Складана яму было гаварыць пра вайну. Пётр Фёдаравіч паўтараў на працягу ўсяго жыцця: «Каб толькі не было вайны, хай заўсёды будзе над намі мірнае неба».

Пётр Чаўлытка (першы злева) разам з сябрамі (1938 год).

Памёр прапрадзядуля ва ўзросце 82 гадоў, пакінуўшы пасля сябе не толькі добрую памяць, але і пяцярых дзяцей: Ніну, Марыю, Яўгенію, Лідзію ды Мікалая.

Уладзіслаў ГАТОЎКА, вучань 8 «А» класа СШ №3 г. Вілейкі

Шаноўныя чытачы! Конкурс «Фотаздымак з гісторыяй» працягваецца. Мы па-ранейшаму чакаем ад вас цікавых фота з сямейнага альбома. Здымкі (не больш за тры) з невялікай гісторыяй дасылайце з адпаведнай пазнакай на адрас: вуліца Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск або іnfо@zvіаzdа.bу. Найлепшага аўтара чакае прыз. Арыгіналы дасланых фотаздымкаў абавязкова вяртаюцца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.