Вы тут

10 лепшых рэчаў з Belarus Fashion Week


Дызайнеры паказалі, што будзе модным у наступным сезоне


1. Куртка з бархатнай тканіны, Patrizia Parma 

Італьянцы не прытрымліваюцца трэндаў, яны іх ствараюць. Бархатная куртка насычанага цёмна-фіялетавага колеру – прамое пацвярджанне гэтаму. 

2. Сукенка, Skaistė Bružaitė 

Літоўскі дызайнер праславілася незвычанйымі аксесуарамі, якія вырабляе да свайго адзення. Пёстрыя і фактурныя яны добра падкрэсліваюць рэчы простаго крою спакойных адценняў.   

3. Касцюм-двойка, Lakbi

Модныя крытыкі ўсяго свету ў адзін голас называюць зялёны – галоўным колерам будучага сезону. А мы раім прыглядзецца да адценняў маладой травы, ізумруду і хакі.

4. Брукі і пінжак, Svetlana Todorskaya

Класічны касцюм вольнага крою дапоўніла адна маленькая, але важная дэталь – вышыўка па эскізе вядомай мастачкі Нікі Сандрас.

5. Сукенка, Alena Goretskaya

Паласаты прынт заўсёды арганічна выглядае менавіта на прадметах летняга гардэроба. Кароткая сукенка-трапецыя з валанамі падыйдзе і для пляжных вечарынак ля мора, і для начных тусовак у гарадскіх клубах.  

6. Сукенка, Condra Deluxe

Чорна-бела гама - варыянт бяспройгрышны. А ў дадатак - карункі, кветкавыя матывы і далікатны дэкор. У такой сукенцы смела адпраўляецеся і на  працу, і на спатканне.

7. Заплечнік, Historia Naturalis

Больш зручнай рэчы і ўявіць цяжка. А заплечнік з  разьбянымі кветкамі, арнаментам і надпісам “Пошта” яднае з прыродай  і навявае думкі аб хатцы, што патанае ў квецені садоў.

8.  Камбінезон, Natalia Korzh

Наталля натхнілася палотнамі Густава Клімта і перанесла неверагодную каляровую гаму і эстэтыку на подыум. Ад камбінезона, як і ад палотнаў мастака, не адвесці вачэй.

9.  Сарафан, Davidova

Пясочныя колеры адзення навяваюць думкі аб сонечным леце і адпачынку. Не хапае яркіх фарбаў? Дадаём стракаты абутак і прыгожую сумачку.

10. Купальнік, Totti Swimwear

Дзёрзкія і сэксуальныя купальнікі -  візітная картка дызайнера. Мадэлі  дапоўнены летнімі хітамі: вузкімі палоскамі, завязкамі і шнуркамі.

Фота: bfw.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».