Вы тут

Заведзена крымінальная справа на гаспадара дома ў Магілёве


У магілёўскай сярэдняй 45-й школе жалоба. Страшная трагедыя, якая здарылася ў Магілёве 1 лістапада ў раёне мікрараёна Спадарожнік, забрала жыццё аднаго вучня 4 “К” класа і яшчэ аднаго з неверагодна цяжкімі траўмамі прыкавала да бальнічнага ложка.


У сераду каля чатырох гадзін вечара ў раёне мікрараёна Спадарожнік па вуліцы Загарадная шаша ў Магілёве абрынулася перакрыццё пустога дома, дзе гулялі двое дзяцей 2007 і 2008 гадоў нараджэння. Адзін з іх загінуў, за жыццё яго аднакласніка сёння змагаюцца ўрачы абласной дзіцячай бальніцы. Яны аднавілі сэрцабіцце, але раніцай хлопчык быў без свядомасці.

 - Стан яго вельмі цяжкі, без дынамікі, - паведаміў галоўны ўрач бальніцы Ігар Каско. – Ён у коме. Цяжкае прыгнятанне свядомасці, усе функцыі арганізма падтрымліваюцца медыцынскім шляхам. Медыкаменты трымаюць артэрыяльны ціск, прымушаюць біцца сэрца, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх дыхае замест яго – дзіця на поўным замяшчэнні функцый арганізму.

 Медыкі пакуль не даюць ніякіх прагнозаў. Усю ноч побач з хлопчыкам былі яго бацькі і родныя.

 Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці працуе расследуе гэтую трагічную справу. 

- Хлопчыкі, якія пацярпелі, прыйшлі ў госці да свайго сябра 2010 года нараджэння, - расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк . – Калі дзеці сабраліся ісці, яны паклікалі хлопчыка з сабой пагуляць у закінутым доме. Але той адмовіўся, патлумачыўшы, што маці не дазваляе яму гэтага рабіць. Маўляў, дом не дабудаваны, там страшна і небяспечна. Яго таварышы пайшлі, а хлопчык стаў назіраць за імі. Пліта перакрыцця рухнула, калі малыя пералазілі цераз аконны праём. Малы адразу ж кінуўся да дарослых, каб папярэдзіць аб няшчасці. Яны і патэлефанавалі ратавальнікам.

 З дапамогай гідраўлічнага аварыйна-ратавальнага абсталявання супрацоўнікі МНС дасталі з-пад пліты целы хлопчыкаў. Аднаму з іх ужо нічым нельга было дапамагчы, а другому першую дапамогу аказваў урач ратавальнай службы.

Следча-аператыўная група УСК, дзейнасць якой у дзень трагедыі каардынаваў старшыня УСК па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс, правяла  агляд мясцовасці, быў задзейнічаны эксперт па будаўніцтве.

- У рамках крымінальнай справы будзе назначаны шэраг экспертыз, у тым ліку будаўнічая, наконт стану дома, колькі часу ён у такім выглядзе знаходзіцца, - удакладняе Аксана Салянюк. - Затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, магіляўчанін 1970 года нараджэння, якому належыць даўгабуд. У адносінах яго распачата крымінальная справа па артыкуле 144 – "Прычыненне смерці па неасцярожнасці". Зараз следчыя ўстанаўліваюць, хто даваў  дазвол на будаўніцтва. Не выключна, што яно было незаконнае. Трэба будзе даведацца пра ўсе падрабязнасці ўзвядзення гэтага дома.

Што датычыцца пацярпелых дзяцей, то абодва падлеткі з добрых сем’яў, на ўліку нідзе не стаялі. З маці загінулага дзіця зараз працуюць псіхолагі. Хлопчыку 9 лістапада павінна было споўніцца 10 гадоў…

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Смяротныя гульні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.