Вы тут

“Шторм: палаючы ліст”


“Шторм: палаючы ліст”

Праект “Кінаконг” працягвае рабіць карысную справу: прэм’еры перакладзеных на беларускую мову фільмаў зноў збіраюць зацікаўленых гледачоў у кіназалах. На гэты раз – першы фільм з беларускамоўнай агучкай у масавым пракаце. Цяпер гэта ўжо не “Беларускія ўікэнды” – стужка ідзе не два, а дзесяць дзён, і дэманструецца ў шасці кінатэатрах Мінска.

Калі рабіць вынік па афішы, “Шторм: палаючы ліст” больш нагадвае чамусьці нейкае гістарычнае кіно з элементамі фэнтэзі, але на самай справе ніякіх звышнатуральных з’яў у ім няма, наадварот, усё даволі рэалістычна. Фільм распавядае нам пра часы Рэфармацыі і пра тое, як распаўсюджваліся ідэі Марціна Лютара, – на прыкладзе пэўнага горада. Галоўны герой – дванаццацігадовы хлопчык Шторм Вутэн, сын кнігадрукара, бацьку якога схапілі інквізітары за тое, што той згадзіўся надрукаваць забаронены ліст Марціна Лютара.

Перш за ўсё гэта прыгодніцкі фільм, гісторыя, за падзеямі якой цікава назіраць, дзе героі жывыя і выклікаюць у гледача водгук: вось і разумны кнігадрукар Клаас, які любіць сваю сям’ю і сваю справу, а яшчэ гатовы рызыкнуць жыццём дзеля таго, што лічыць справядлівым і правільным; вось і ўпарты хлопчык Шторм, і смелая дзяўчына Марыйка – амаль што Ар’я Старк з серыяла “Гульня тронаў”; вось і жорсткі бесчалавечны інквізітар, які клапоціцца не пра народ і не пра веру ў Бога, а толькі пра сябе; вось ідэйны, але занадта даверлівы рамантык-паэт Алвін. Героі – зусім не бязлікія, ролю ў сюжэце адыгрываюць не толькі галоўныя, але нават эпізадычныя персанажы.

Магчыма, кіно трохі наіўнае, але яно безумоўна каштуе прагляду. Акрамя таго, “Кінаконг” добра падрыхтаваўся да паказу: прыйшоўшы ў кінатэатр “Масква”, можна атрымаць ліст паперы, на якім пры вас на друкарскім станку надрукуюць тэкст – выглядае аўтэнтычна. Як звычайна, працуюць у холе кінатэатра фотазоны. Сярод любіцеляў пафатаграфавацца праводзяцца конкурсы ў сацыяльных сетках – за здымак і водгук на фільм можна атрымаць прызы.

Кіно ідзе ў кінатэатрах да 5 лістапада, таму ў вас яшчэ ёсць час паспець на першую беларускамоўную прэм’еру ў шырокім пракаце!

Алена Марціновіч

 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Астравец: як будуецца горад энергетыкаў

Астравец: як будуецца горад энергетыкаў

Пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца на канец 2019 года.

Грамадства

Што могуць рэгіёны?

Што могуць рэгіёны?

Савет Рэспублікі працягвае выязныя пасяджэнні ў абласцях. Парламентарыі наведалі Гродзеншчыну.

Грамадства

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Медыяпраект «Мая малая Радзіма, або Чаму я стаў педагогам?» запусцілі ў БДПУ.