Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Сімвалы савецкай эпохі»

Беларусь 1, з 3 па 8 лістапада

Да 100-й гадавіны «чырвонага дня календара» — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — на тэлеканале стварылі серыю відэаролікаў, прысвечаных знакамітым людзям, знакавым падзеям і памятным рэчам савецкага часу. У рэвалюцыйным боекамплекце — 15 ролікаў-кавалкаў гістарычнай мазаікі на розныя тэмы: «Чырвоны сцяг», «Серп і молат», «КПСС», «Рабочы і Калгасніца», «Валютныя магазіны», «Савецкія хрушчоўкі», «Аўтамабілі», «Прадукты», «Гранёная шклянка», «Помнікі савецкай эпохі», «Летняя Алімпіяда» і г.д.

Ці ведаеце вы, чаму ў студыі беларускага тэлебачання віселі дываны на сценах, у якім горадзе з'явіўся першы помнік Леніну і якое дачыненне мае да гранёнай шклянкі мастак Казімір Малевіч? «Сімвалы савецкай эпохі» раскажуць!


«На ўвесь голас»

МІР, з 12 лістапада

Міжнародны музычны конкурс «На ўвесь голас», які стартуе ў наступную нядзелю, аб'ядноўвае вакалістаў ва ўзросце 13—17 гадоў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана. Кожную краіну прадстаўляюць два салісты і адзін калектыў. Зборная педагогаў таксама міжнародная: у прыватнасці, нашых удзельнікаў трэніруе спявак Руслан Аляхно, сам загартаваны шматлікімі конкурсамі. А прадставяць Беларусь былы ўдзельнік гурта «Нясумны ўзрост» Ян Мусвідас, скрыпачка, піяністка і спявачка, вучаніца Пятра Ялфімава Эліна Матарас і дзявочы дуэт з Бабруйска «Росы» — Паліна Петраш і Алена Дабравольская.

Прадзюсар шоу, колішняя стваральніца «Фабрыкі зорак» Ліна Арыфуліна, абяцае ў праекце творчыя вечары вядомых артыстаў, незвычайныя апрацоўкі хітоў сваёй краіны, дуэты з настаўнікамі і шмат чаго яшчэ. Усяго запланавана 8 канцэртаў, а 31 снежня, акурат пад Новы год, прафесійнае журы назаве пераможцу.


«Гарады Беларусі»

Беларусь 24, штотыдзень па панядзелках

У эфіры і на сайце bеlаrus24.bу з'явілася своеасаблівая «жывая карта краіны» — праект «Гарады Беларусі», гледачы якога могуць здзейсніць віртуальнае падарожжа па 115 беларускіх гарадах, ад абласных цэнтраў да правінцыйных мястэчак.

Кожны з іх, пераканана аўтар праграмы Алена Даміева, у чымсьці ўнікальны і адметны: адзін называюць «сталіцай фестываляў», у другім дагэтуль ідзе самы стары ў Еўропе гадзіннік... «Наша творчая каманда праехала больш за 1000 кіламетраў, пабывала ў закрытых музеях, сустрэлася з гісторыкамі, архіварыусамі і краязнаўцамі, праслухала сотні цікавых гісторый ад простых гараджан. Я хачу, каб і іншыя людзі, якія паглядзяць нашу праграму, сказалі: «А чаму б і нам не махнуць туды ўсёй сям'ёй?»

Загаловак у газеце: І вокам,і вухам

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.