Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць у нядзелю і панядзелак да плюс 12 °С


У гэтыя выхадныя чакаецца цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння раніцай атмасферныя франты прынясуць дажджы на большую частку тэрыторыі краіны. Днём франты пакінуць Беларусь, але ў асобных раёнах яшчэ не абыдзецца без невялікіх дажджоў. Месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў. У суботу і нядзелю надвор'е на тэрыторыі Беларусі абумовіць зона павышанага атмасфернага ціску, будзе цёпла, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман, магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. У суботу ўдзень будзе 4—10 цяпла, у нядзелю — ад плюс 6 да плюс 12 градусаў.

У панядзелак і аўторак наша краіна апынецца пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з боку Балтыйскага мора. У панядзелак у асобных раёнах, пераважна па захадзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай па ўсходзе Беларусі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, па ўсходзе пры праясненнях яна панізіцца да нуля — мінус 1 градуса. Удзень сонейка разагрэе паветра да плюс 6 — плюс 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Бабіна лета?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?