Вы тут

Чэмпіянат Еўропы па дыска і дыска-фрыстайле праходзіць у Мінску


Спаборніцтвы сабралі больш за тысячу ўдзельнікаў з 16 краін Еўропы. Чырлідынг - самы малады, але ад гэтага яшчэ больш папулярны від спорту ў нашай краіне, прызнаны Міністэрствам спорту РБ і НАК РБ у гэтым годзе.


Спартсмены з Беларусі, Фінляндыі, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Нарвегіі, Чэхіі і іншых краінаў на працягу трох дзён раскрывалі свае таленты перад журы і гледачамі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства -легенды гэтага віду спорту, дзеючыя чэмпіёны свету, самыя моцныя спартсмены, якім пляскалі ў ладкі арэны Швецыі, Чэхіі, ЗША, Японіі.

Адначасова з гэтым чэмпіянатам прайшло рэйтынгавае мерапрыемства  «European Dance Contest». Сярод спаборніцкіх дысцыплін - хіп-хоп, стрыт шоу, танцавальнае шоу, джаз і мадэрн.

Марына БЕГУНКОВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.