Вы тут

«Лічу сябе ў даўгу перад роднай мовай»


Гродзенку Алену Канстанцінаўну Бекіш можна назваць свядомым падпісчыкам. Яна зрабіла свой выбар на карысць газеты гадоў 10 таму, а можа і больш. А да гэтага выпісвала «Звязду» ад выпадку да выпадку. Свой выбар яна так абгрунтавала:


— Мне сорамна, што мы так мала гаворым па-беларуску. Вось я і лічу сябе ў даўгу перад нашай мовай. «Звязда» — адна з нямногіх газет, якая падтрымлівае гэта асяроддзе. А я, у сваю чаргу, хачу падтрымаць газету. Таму, хоць і на пенсіі, але працягваю падпісвацца на беларускае выданне.

Магчымасці пагаварыць на роднай мове мала, усе гавораць па-руску ці на «трасянцы», а са старонак газеты я жыўлюся правільнай мовай. Чым мне падабаецца газета? Гістарычнымі экскурсамі, матэрыяламі па культуры. Парадокс, але мы ў Беларусі лепш ведаем гісторыю СССР, сусветную гісторыю, чым сваю. І ў школе некалі выкладалі гісторыю Беларусі амаль што факультатыўна. Цяпер вось са «Звяздой» гэты прабел ліквідую. Спасцігаю многа цікавага аб Беларусі.

Мне падабаецца, што цяпер і на тэлебачанні больш гавораць, і чыноўнікі, і міністры загаварылі па-беларуску, і гэта добры знак, што трэба павярнуцца тварам да нашай мовы. І моладзь таксама цікавіцца. Напрыклад, мой пляменнік, ён грамадзянін Літвы, але акрамя літоўскай, англійскай моў, ведае добра і беларускую. Кажа, што яму гэта патрэбна для работы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.