Вы тут

Экс-кіраўнік урада Каталоніі здаўся паліцыі ў Бельгіі


Экс-кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон здаўся паліцыі ў Бельгіі, абвясціў прадстаўнік бельгійскай федэральнай пракуратуры.


У пятніцу іспанскі суд выпісаў ордэр на арышт Пучдэмона па абвінавачванні ў спробе мяцяжу.

Гэты ордэр аўтаматычна дзейнічае на тэрыторыі ўсіх краін Еўрасаюза, і бельгійскі следчы плануе ў панядзелак прыняць рашэнне аб экстрадыцыі палітыка.

Паведамляецца, што чатыры іншыя былыя міністры каталонскага ўрада здаліся бельгійскім уладам. Усе пяцёра ў чацвер не з'явіліся на пасяджэнне Вярхоўнага суда ў Мадрыдзе, падчас якога група іншых былых членаў рэгіянальнага ўрада была ўзятая пад варту.

Арыштаваных міністраў абвінавачваюць у мяцяжы, падрыўной дзейнасці і растраце дзяржаўных сродкаў. У выпадку прызнання іх вінаватымі ў спробе мяцяжу ім пагражае да 30 гадоў пазбаўлення волі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.