Вы тут

Раім схадзіць


Дзень піяніста, навукова-папулярная лекцыя «Беларусь: 10 гадоў у Антарктыцы», выстава «Два Яны. Сустрэча ў Мінску», фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства» – афіша «Звязды» з 6 па 12 лістапада.


Майстар-клас па вырабе араматычных бомбачак для ванны

Дзе: Музей мініяцюр Беларусі (пр-т Незалежнасці, 25)

Калі: 7 лістапада, 16:00

Колькі каштуе: 15 р.

На майстар-класе вы пазнаёміцеся з натуральнымі эфірнымі алеямі, даведаецеся пра іх уплыў на чалавека, а таксама зробіце тры абсалютна розныя бомбачкі для ванны: бомбачку, якая танізуе (з эфірным маслам леманграса, апельсіна і карыцы), якая супакойвае (з лавандай) і якая стымулюе разумовую дзейнасць (з мятай).

Запрашаюцца дзеці ад 7 гадоў. Матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў працы, цалкам бяспечныя.


Дзень піяніста

Дзе: ГЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: 8 лістапада, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

У рамках мерапрыемства вас чакае шмат яркіх эмоцый, розыгрышаў і вясёлых конкурсаў. Для маленькіх піяністаў і іх сяброў прадугледжаны сувеніры і падарункі! 

Аднак самым цікавым на свяце будзе ўнікальны перфоманс таленавітага піяніста Мікалая Панка. У гэтым годзе музыкант вырашыў пабіць уласны рэкорд (дасягненне Рэспублікі Беларусь). На працягу шасці гадзін ён будзе бесперапынку граць на фартэпіяна ў холе ГЦ неакласічныя кампазіцыі ўласнага сачынення.


Навукова-папулярная лекцыя «Беларусь: 10 гадоў у Антарктыцы»

Дзе: НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, актавая зала)

Калі: 8 лістапада, 17:00

Колькі каштуе: бясплатна, па квітках

Навукоўцы-палярнікі раскажуць пра даследаванні Паўднёвага полюса, беларускую антарктычную станцыю, а таксама аб выніках дзевяцігадовай працы і будучыні такіх даследаванняў.

На лекцыі можна будзе даведацца аб фізіцы атмасферы, біялогіі, экалогіі Антарктыкі, праблемах глабальных кліматычных змяненняў, жыццезабеспячэнні і лагістыцы палярных экспедыцый.

На фотавыставе будуць дэманстравацца ўнікальныя фатаграфіі прыроды Антарктыкі.


Выстава «Два Яны. Сустрэча ў Мінску»

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4)

Калі: 10 лістапада, 17:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

10 лістапада Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выставы «Два Яны. Сустрэча ў Мінску», якая ладзіцца ў рамках міжнароднага праекта, прысвечанага народным паэтам Беларусі і Латвіі – Янку Купалу і Яну Райнісу.

Гэты праект – вынік супрацоўніцтва Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы з Аб'яднаннем мемарыяльных музеяў (Латвія). Мэта праекта – узгадаць сяброўства знакавых для культурнай прасторы Беларусі і Латвіі паэтаў, убачыць плён іх дзейнасці дзеля Бацькаўшчыны. 

На выставе можна будзе ўбачыць рарытэты з асабістых рэчаў Райніса, а таксама падарункі Янкі Купалы кнігі з дароўнымі надпісамі, якія зберагаюцца ў Латвіі.


Фестываль-кірмаш «Таямнiцы майстэрства»

Дзе: ТЗЦ «Е–сіці» (вул. Дзянісаўская, 8)

Калі: 11-12 лістапада, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

Майстры змогуць прадставіць свае работы грамадскасці, падзяліцца вопытам і сакрэтамі ў рамках майстар-класаў ці ўладкаваць міні-шоу, якія пазнаёмяць гасцей фэсту з асаблівасцямі канкрэтнай сферы мастацтва.

Сем'ям з дзецьмі прыйдзецца па душы забаўляльная праграма – конкурсы з прызамі, выступленні, песні, забавы, розыгрышы, дэгустацыі, віншаванні, дзіцячыя майстар-класы насыцяць восеньскія выхадныя яркімі ўражаннямі і новымі адкрыццямі.


Выстава «Лісты з Венецыі»

Фота: elf-design.by

Дзе: галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: па 20 лістапада, пан.-пят.: 9:00-18:00

Колькі каштуе: бясплатна

«Лісты з Венецыі» – гэта прызнанне ў любові Італіі і Венецыі на мове каліграфіі, напісанае Аляксандрай Стальмашонак, і на мове фатаграфіі, створанае Аляксандрай Заруцкой.

Дзевяць каліграфічных гісторый, дзевяць фота нацюрмортаў уяўляюць сабой творчую інтэрпрэтацыю вобразаў горада, убачанага скрозь прызму жыцця знакамітых людзей, пісьменнікаў, паэтаў і мастакоў: Карла Гальдоні, Уільяма Цёрнэра, Джорджа Байрана, Клода Манэ, Антона Чэхава і іншых.


Выстава «Моднае стагоддзе»

Фота: zviazda.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна

На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.