Вы тут

Свята вялікіх жывоцікаў прайшло ў Мінску


Праект «Шчасце ў жываце» адсвяткавала свой другі дзень народзінаў.


Кіраўнікі праекта для будучых мам і татаў сцвярджаюць, што хочуць, каб падчас чакання з'яўлення дзіцяці было як мага менш пытанняў і як мага больш упэўненасці, радасці і шчасця. А гэта можа быць, дзякуючы цікавым і карысным парадам ад вядучых спецыялістаў краіны.

У гэты раз будучыя бацькі сустрэліся з самым вядомым беларускім педыятрам, практыкуючым дзіцячым урачом з амаль 35-гадовым вопытам працы Дзмітрыям Часновым. Загадчык прыёмнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы, «беларускі Камароўскі», самы медыйны ўрач краіны, патрапіць на прыём да якога жадаюць усё, падрабязна расказаў і нават паказаў пра догляд за нованароджаным.

Таксама на мерапрыемстве расказалі, як наладзіць грудное гадаванне. Мамы і нават таты паспрабавалі сябе ў прамудрасцях выкарыстоўвання слінга, а таксама апрабавалі, колькі мілілітраў вытрымлівае памперс.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».