Вы тут

Конкурс для маладых крытыкаў


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціла абласны літаратурны конкурс «Маладая літаратурная крытыка».


Творчы праект рэалізуецца сумесна з філалагічным факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Галоўная мэта — выяўленне таленавітых маладых крытыкаў, стымуляванне іх творчай дзейнасці, папулярызацыя творчасці пісьменнікаў Брэсцкай вобласці. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь да 35 гадоў.

Творчыя работы можна дасылаць да 1 красавіка 2018 года на электронны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com альбо на адрас аддзялення: г. Брэст, праспект Машэрава, д. 75/1, каб. 605. У асобным файле ўказваецца біяграфія канкурсанта, кантактныя тэлефоны.

Па выніках конкурсу адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя з удзелам маладых крытыкаў, журы вызначыць лаўрэатаў і пераможцу. Лепшыя работы будуць размешчаны на сайце Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ www.writers.by.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».