26 Верасень, серада

Вы тут

Беларускія і расійскія дэпутаты абмеркавалі ўзаемнае прызнанне віз


У Гродне адбылося 74-е пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (ПС) па пытаннях знешняй палітыкі. Яго работу ўзначаліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Камісіі ПС па пытаннях знешняй палітыкі Сяргей Рахманаў.


Падчас пасяджэння дэпутаты абмяркоўвалі ўзаемнае прызнанне віз для грамадзян іншых краін. Гэта дазволіць паскорыць праходжанне памежнага кантролю, спросціць дзелавыя і турыстычныя паездкі, але на бяспецы не адаб'ецца. У Беларусі цяпер дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян амаль 80 краін, але, каб патрапіць у Расію, большасць з іх вымушана афармляць поўны пакет дакументаў.

Сяргей Рахманаў расказаў, што неабходна неадкладна скаардынаваць дзеянні дзвюх краін: «Мы дэталёва вывучылі пытанне аб узаемным прызнанні віз. Гэта частка работы па ўмацаванні Саюзнай дзяржавы. Займаемся пагадненнем, якое падрыхтуем да канца года. Разглядаем пытанні, якія прапанавалі беларускі бок і нашы расійскія калегі. Пагадненне будзе паўнакроўным дакументам, які ўлічыць усе аспекты. Пасля яго ратыфікацыі самі сабой здымуцца многія вострыя праблемы».

Таксама сярод разгледжаных пытанняў пасяджэння — стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Гродзенскай вобласці з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, праект Плана міжнароднай дзейнасці ПС на 2018 год, вынікі ўдзелу дэлегацыі ў рабоце 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза і інш. Па выніках работы падрыхтаваны адпаведныя рэкамендацыі, якія будуць прадстаўлены кіраўніцтву Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Узаемнае прызнанне віз

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.