Вы тут

Пяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёўскай вобласці


У Магілёве пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада, прысвечаная падрыхтоўцы і правядзенню V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Плануецца, што Форум на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва» адбудзецца ў верасні 2018 года ў Магілёўскай вобласці.


Упершыню Форум рэгіёнаў будзе праводзіцца не ў сталіцы адной з дзяржаў, а непасрэдна ў рэгіёне. Тэматычныя секцыі гэтага маштабнага мерапрыемства пройдуць на пляцоўках вядучых прадпрыемстваў Магілёва і Шклова, а таксама Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. У рамках V Форуму рэгіёнаў адбудуцца міждзяржаўныя мерапрыемствы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі, пятае пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва.

Запланавана і правядзенне шматлікіх спадарожных мерапрыемстваў: тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва, бізнес-форуму, уключаючы Форум дзелавых колаў Магілёўскай і Бранскай абласцей, а таксама падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве і камерцыйных кантрактах. Чакаецца, што падчас работы Форуму пройдзе Злёт моладзі і студэнтаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы, адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, адкрыццё музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве.

Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць на пятым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, — перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва рэгіёнаў абедзвюх краін на аснове развіцця ІТ-тэхналогій, фарміраванне ВУП праз сумесныя праекты па развіцці лічбавай эканомікі, гарманізацыя заканадаўства ў частцы прымянення інфармацыйных паслуг і інш.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў адзначыў: «Адным з асноўных чаканых вынікаў чарговага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі стане правядзенне парламенцкага маніторынгу выканання базавых дакументаў Саюзнай дзяржавы. Плануем правесці сумесныя калегіі галіновых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Расійскай Федэрацыі, на якіх прааналізуем вынікі сумеснай работы і вызначым стратэгічныя перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Мы павінны прапанаваць канцэпцыю далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы». На думку парламентарыя, сёння неабходна прааналізаваць прычыны невыканання тых ці іншых абавязацельстваў у рамках Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года і выпрацаваць адзіныя падыходы па далейшай уніфікацыі і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў Беларусі і Расіі.

Плануецца, што актыўны ўдзел у рабоце V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прымуць беларускія і расійскія вучоныя. Развіццю навукі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі будзе прысвечана работа адной з пяці тэматычных секцый. Пры гэтым секцыя Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні павінна прайсці на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках.

Наталля БІТЭЛЬ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Сталіца перадае паўнамоцтвы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».