Вы тут

Як арганізаваць эфектыўны гандаль у сельскай мясцовасці?


Як арганізаваць эфектыўны гандаль у сельскай мясцовасці, каб не цярпець страту і задаволіць попыт насельніцтва? Дзе залатая сярэдзіна паміж сацыяльнай скіраванасцю і камерцыйнай зацікаўленасцю? Якую ролю іграюць у гэтым мясцовыя органы ўлады? Шукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні спажывецкай кааперацыі будуць на чарговым пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, якое адбудзецца на базе прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў канцы лістапада.


Пад­час на­вед­ван­ня пра­мыс­ло­ва-пе­ра­пра­цоў­ча­га комп­лек­су  Па­стаў­ска­га рай­спа­жыў­та­ва­рыст­ва

Гэтым разам пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пройдзе сумесна з пасяджэннем Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў на прадпрыемствах Пастаўскага райспажыўтаварыства. Яго тэма —
«Пра работу мясцовых органаў улады па павышэнні канкурэнтаздольнасці арганізацый спажыўкааперацыі і ўдасканаленні іх дзейнасці ў мэтах забеспячэння эканамічнай заможнасці рэгіёнаў і задавальнення патрэб насельніцтва на прыкладзе Віцебскай вобласці».

Цяпер спажывецкая кааперацыя, мабыць, самая разгалінаваная арганізацыя ў нашай краіне па аказанні паслуг сельскаму насельніцтву. Гандаль і грамадскае харчаванне, закупка і нарыхтоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць тавараў першай неабходнасці... Сёння прадпрыемствамі Белкаапсаюза аказваецца больш за 60 відаў паслуг, уключаючы паслугі рынкаў, апрацоўкі прысядзібных участкаў, транспартныя паслугі, паслугі пракату — і гэта яшчэ не поўны пералік кірункаў дзейнасці спажыўкааперацыі. Па звестках статыстыкі, у гэтай структуры працуе каля 70 тысяч чалавек, якія абслугоўваюць 3,4 мільёна беларусаў, ці больш за 35% насельніцтва краіны, у тым ліку ўсё сельскае насельніцтва.

Таму невыпадкова праблемы канкурэнтаздольнасці і ўдасканалення работы гэтай галіны стануць галоўнай тэмай абмеркавання на сумесным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання з Праўленнем Белкаапсаюза, якое запланавана на канец лістапада. Ступень гатоўнасці да гэтага мерапрыемства прадпрыемстваў Пастаўскага райспажыўтаварыства была ў цэнтры ўвагі старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова.

— Сёння галоўнай мэтай прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі і ўсіх яе структурных падраздзяленняў павінен стаць актыўны ўдзел у фарміраванні даходнай часткі бюджэту свайго рэгіёна, — падкрэсліў парламентарый падчас наведвання прамыслова-перапрацоўчага комплексу Пастаўскага райспажыўтаварыства. — Белкаапсаюзу трэба выйсці на якасна новы ўзровень. Цяпер трэба думаць не толькі пра дакладную арганізацыю гандлю ў сельскіх населеных пунктах, а ў першую чаргу пра стварэнне невялікіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы сыравіны, пра пошук новых формаў арганізацыі закупак сельгаспрадукцыі ў насельніцтва і збыт яе за межамі краіны.

У ходзе рабочага візіту Аляксандра Папкова адбылося абмеркаванне выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па паляпшэнні фінансавага стану прадпрыемстваў Белкаапсаюза, павышэнні іх эфектыўнасці і даступнасці паслуг для сельскага насельніцтва. Выступаючы на нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкама, Белкаапсаюза і кіраўніцтва Пастаўскага райвыканкама, сенатар звярнуў увагу на шэраг недахопаў у арганізацыі работы хлебапякарнага цэха і агароднінасховішчаў Пастаўскага райспажыўтаварыства.

Плануецца, што на сумесным пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання з Праўленнем Белкаапсаюза будуць абмяркоўвацца таксама пытанні мадэрнізацыі вытворчасцяў і павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі, праблемы нарыхтоўчай дзейнасці і развіцця сеткі аб'ектаў грамадскага харчавання прыдарожнага сэрвісу.

Наталля БІТЭЛЬ

Загаловак у газеце: Залатая сярэдзіна, або Новы імпульс спажыўкааперацыі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.