Вы тут

Зноў зарыбілі Дняпро. Цяпер шчупаком


У раёне Дуброўна адбылося чарговае зарыбленне трансгранічнага ўчастка Дняпра шчупаком. У раку ўсялілі 1530 кілаграмаў сяголеткаў гэтай рыбіны (каля 6,1 тысячы асобін), а таксама 150 кілаграмаў падрошчанай сцерлядзі (370 экзэмпляраў).


Рыбапасадачны матэрыял быў закуплены Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў на сродкі ад членскіх узносаў у рыбгасе «Волма» Чэрвеньскага раёна. Апроч прадстаўнікоў афіцыйных структур паўдзельнічаць у зарыбленні запрасілі і школьнікаў, каб беражлівае стаўленне да жывой прыроды фарміравалася ў дзяцей з ранніх гадоў. Цяпер месца зарыблення знаходзіцца пад пільным наглядам дзяржінспектараў. Прамысловага памеру (40 сантыметраў) уселены шчупак можа дасягнуць ужо да другога года жыцця. Чырванакніжная сцерлядзь, раней звычайная дняпроўская рыба, пакуль усяляецца для аднаўлення папуляцыі.

У маі паблізу вёскі Холаўе Дубровенскага раёна ўжо праводзілася зарыбленне Дняпра. У рыбалоўныя ўгоддзі было выпушчана каля 1,5 тысячы асобін сцерлядзі агульнай вагой 300 кілаграмаў. Рыбапасадачны матэрыял прывезлі з доследнага рыбгаса «Белае» Жыткавіцкага раёна таксама закуплены на сродкі рыбакоў, выдзеленых Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў з членскіх узносаў.

Ініцыятарам зарыблення выступае Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У жніўні 2016 года дзяржінспектары зафіксавалі наступствы маштабнага замору рыбы, які здарыўся з-за анамальнай спякоты ў вярхоўях Дняпра на тэрыторыі Расіі. Некалькі дзён уніз па цячэнні ракі плыла мёртвая рыба — тысячы асобін былі сабраныя і ўтылізаваныя. Спецыялісты Дзяржінспекцыі правялі перамовы з калегамі з Расрыбалоўства і дасягнулі дамоўленасці, што ў 2017 годзе Дняпро будзе зарыбляцца абодвума бакамі.

Надалей раку будуць зарыбляць таксама шчупаком і судаком. Згодна з біялягічным абгрунтаваннем, у наступныя год-два на тэрыторыі Беларусі плануецца ўсяліць каля 7 тысяч асобін шчупака, 3,5 тысячы асобін судака і яшчэ каля дзвюх тысяч асобін сцерлядзі. Расіяне таксама правялі ў кастрычніку масавае зарыбленне шчупаком трансгранічнага ўчастка Дняпра ў Смаленскай вобласці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.