Вы тут

Каля 1000 заканадаўчых актаў падрыхтаваў НЦЗПД


Такі вынік падвялі на святкаванні 20-годдзя цэнтра. «Па іх (законах. — Аўт.) будуць жыць нашы дзеці, нашы ўнукі. І нам не сорамна за сваю працу», — адзначыў дырэктар НЦЗПД Вадзім ІПАТАЎ. Ён падкрэсліў, што калектыў фарміраваўся на падставе трох пазіцый: прафесіяналізм, кампетэнтнасць і адданасць сваёй справе. І гэтыя пазіцыі захоўваюцца.


Сёння цэнтр займаецца падрыхтоўкай праектаў законаў, ажыццяўляе метадычнае кіраванне заканатворчай дзейнасцю, праводзіць навуковыя даследаванні. Павіншаваць супрацоўнікаў прыйшоў і былы дырэктар, а цяпер намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый МІЦКЕВІЧ. Ён лічыць, што калектыў цэнтра ўнікальны: «Скласці маладосць і вопыт — гэта няпростая задача. І гэта на выхадзе дало вельмі сур'ёзны эфект. Вы падбіраеце самых лепшых выпускнікоў, потым яны ўжо ператвараюцца ў вопытных спецыялістаў і навучаюць тых, якія зноў прыйшлі, — гэта дало свой плён».

Павіншаваць калектыў прышлі таксама намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бодак.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».