Вы тут

Старшыня Мінгарвыканкама адказаў на пытанні мінчан


Большая частка зваротаў датычылася жыллёвай сферы: будаўніцтва і зносу дамоў, а таксама адсялення іх жыхароў.


Тэлефанавалі мэру сталіцы Андрэю Шорцу і наконт ільготных крэдытаў і субсідый на ўзвядзенне жылля для розных катэгорый грамадзян, у прыватнасці сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Не засталася без увагі і сфера ЖКГ: для хутчэйшага вырашэння праблемныя пытанні былі перанакіраваныя ў раённыя адміністрацыі. Усяго мясцовым органам улады паступіла 44 пытанні для разгляду.

Цікавіла мінчан не толькі будаўніцтва новага жылля, але і капітальны рамонт старога, напрыклад, магчымасць вывядзення батарэй са сцен пры правядзенні адпаведных работ. Адна са скаргаў датычылася шуму, які даносіцца са склепа шматкватэрнага дома з-за размешчанага там халадзільнага абсталявання гандлёвага аб'екта.

Кола пытанняў не абмежавалася асобнымі дамамі, былі сярод іх і тыя, якія закраналі цэлыя населеныя пункты.

Старшыня Мінгарвыканкама запэўніў, што кожная сітуацыя будзе дасканала вывучаная, а на кожны зварот будзе дадзены адказ у рамках дзеючага заканадаўства. Увогуле за тры гадзіны прамой лініі было прынята 65 званкоў, пры гэтым зафіксавана каля 3 800 спроб датэлефанавацца.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Тэлефон не змаўкаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.