Вы тут

Надвор'е на тыдзень: амаль суцэльная воблачнасць і дажджы


Сапраўды восеньскае надвор'е чакаецца ў нас на гэтым тыдні. Дажджы будуць чаргавацца з туманамі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: kak2z.ru

Невялікія дажджы прагназуюцца ў асобных раёнах Беларусі ў сераду. Сёння ўдзень будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца слабы. Тэмпература паветра ў другой палове дня будзе 3—8 цяпла.

У чацвер дажджлівае надвор'е будзе паступаць у Беларусь з заходняй палавіны краіны. Тут працяглыя дажджы і плюс 6 — плюс 8 градусаў. А ў цэнтральным рэгіёне ў чацвер без дажджоў і толькі плюс 1 — плюс 3 градусы. Уначы на чацвер будзе ўвогуле холадна, тэмпература паветра амаль паўсюдна складзе ад нуля да двух градусаў цяпла. У пятніцу ізноў невялікі дождж. Пацяплее. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 2 да плюс 4 градусаў, а ўдзень — 4—7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.