Вы тут

Удзельнікі «Школы выжывання» прайшлі складанымі маршрутамі


У міжнародным марафоне прынялі ўдзел больш за 50 спартсменаў з Беларусі і Украіны. Яны павінны былі пераадолець каля 100 кіламетраў дыстанцыі, якая праходзіла па складаных мясцінах ландшафтнага заказніка «Гродзенская пушча», фартыфікацыйных аб'ектах «Лініі Молатава», праплыць цераз Аўгустоўскі канал.


Фота БЕЛТА

Па словах галоўнага суддзі спаборніцтваў Сяргея Каляды, гэта свайго роду паход, у якім дэманструюцца здольнасці па выжыванні ў экстрэмальных умовах, уменне пераадольваць цяжкасці і перашкоды, навыкі па выратаванні. Дадаткова сёлета ў праграму быў уключаны квэст на веданне рэвалюцыйных падзей, звязаных з горадам Гродна. Удзельнікі марафону шукалі па карце будынак, які наведваў Фелікс Дзяржынскі, адказвалі на пытанне, колькі гадоў кінатэатру «Чырвоная Зорка». Заданні раздаў сам правадыр рэвалюцыі Уладзімір Ленін (яго вобраз увасобіў адзін з арганізатараў).

Асноўныя спаборніцтвы пачаліся на шлюзе Нямнова Аўгустоўскага канала. Першым выпрабаваннем сталі пад'ём па крутым схіле разам з «параненым» членам каманды і аказанне яму першай дапамогі. Затым былі больш складаныя этапы — начлег у лесе, пошук ежы, дабыча агню, выратаванне тапельца, пераходы па балоцістай мясцовасці.

— Многія ўдзельнікі маюць добрую падрыхтоўку і навыкі выжывання ў экстрэмальных умовах, — адзначыў Сяргей Каляда. — Спаборніцтвы дапамагаюць падтрымліваць добрую форму і рыхтаваць у школе выжывання новых «вучняў», якія змогуць дапамагаць пры выратавальных работах падчас разгулу стыхій ці шукаць зніклых у лесе людзей.

Найбольш складанымі, па словах арганізатараў, стала водная пераправа цераз Чорную Ганчу і ўмоўнае выратаванне чалавека, які ўпаў у расколіну. Гэты этап праходзіў на першым форце Гродзенскай крэпасці. Таксама ўдзельнікі спаборнічалі ў пошуках дотаў «Лініі Молатава». Перавозілі ўдзельнікаў каманды на другі бок канала на «Аўроры». Пад легендарны крэйсер «загрыміравалі» цеплаход «Нёман», з якога прагрымеў залп з пушкі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Залп «Аўроры», рэвалюцыйны квэст і 50 гадзін марафону

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.