Вы тут

Міжнародная выстава-паказ пародзістых коней прайшла ў Мінску


Міжнародная выстава-паказ пародзістых коней "Восень-2017" прайшла падчас вялікіх восеньскіх выходных 5-7 лістапада ў Лёгкаатлетычным крытым спарткомплексе Мінска.


Гэта адзінае мерапрыемства ў Беларусі, якое сабрала пад адным дахам вялікую колькасць пародзістых коней -- усяго на выставе прысутнічала каля паўсотні лепшых жывёл, з нашай краіны і замежжа.

Гледачоў чакала шоу-праграма з удзелам коней: тэатралізаваныя, акрабатычныя і цыркавыя нумары энтузіястаў з прыватных школ, а таксама заслужаных артыстаў цырка. Шоу амазонак, экстрым-казачае шоу, касцюміраваныя танцы, спаборніцтвы па канкуры, паказальныя выступленні -- гэта ўсе чакала наведвальнікаў.

Марына БЕГУНКОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.