Вы тут

1-ыя газеты БДУ трапілі ў фонд Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта


Першыя газеты БДУ трапілі ў фонд Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. Калекцыя лічбавых копій выданняў 1920—1930 гадоў была перададзена Расійскай нацыянальнай бібліятэкай (Санкт-Пецярбург) і размешчана ў Электроннай бібліятэцы БДУ.


Арыгіналы газет 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя былі згублены падчас Вялікай Айчыннай вайны. Адзінкавыя экзэмпляры захаваліся толькі ў бібліятэцы Санкт-Пецярбурга. Была праведзена вялікая работа па іх пошуку і дасягненні дамоўленасцяў па алічбоўцы і перадачы копій у БДУ. Усяго фонд універсітэта папоўніўся копіямі 81 газеты. У іх ліку нумары першых перыядычных выданняў універсітэта «Голас студэнта» (1920 год) і «Голас рабфакаўца» (1920 — пачатак 1930 гадоў). Аснову калекцыі складаюць экзэмпляры першай агульнаўніверсітэцкай шматтыражнай газеты «Ленінскі шлях», якая выйшла 27 лістапада 1929 года, а таксама газеты «За ленінскія кадры». Гэта тыя выданні, паслядоўнікам якіх стала выданне БДУ «Універсітэт».

Сярод публікацый у першых нумарах газет БДУ ёсць зварот першага рэктара ВНУ Уладзіміра Пічэты, верш вядомага беларускага празаіка, крытыка і драматурга Адама Бабарэкі і малавядомы даследчыкам фельетон Кузьмы Чорнага «Адстаючыя і перадавыя». Таксама ў газетах можна прачытаць звесткі аб адкрыцці новых вучэбных карпусоў, інтэрнатаў, аб рабоце факультэтаў, кафедраў, лабараторый, бібліятэкі, музеяў, гурткоў, секцый і іншае.

Візуальна дапоўняць гісторыю ўніверсітэта 1920—1930 гадоў унікальныя фатаграфіі: партрэты выкладчыкаў і студэнтаў, рэпартажныя здымкі з заняткаў, універсітэцкіх мерапрыемстваў, а таксама здымкі ўніверсітэцкіх памяшканняў і будынкаў мінулых гадоў.

Даведка. Газета БДУ «Універсітэт» з'яўляецца адным з найстарэйшых перыядычных выданняў Беларусі. Выдаецца з 1929 года, за сваю гісторыю неаднойчы пераймяноўвалася. У 2009 годзе выданне стала пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшая шматтыражная газета». Цяпер тыраж «Універсітэта» складае тысячу экзэмпляраў. Распаўсюджваецца газета ў комплексе БДУ. Выдаецца раз на два тыдні на беларускай мове. У год выходзіць 20 нумароў, два спецвыпускі для абітурыентаў, два-тры тэматычныя спецвыпускі і дадаткі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пачуць «Голас студэнта» з мінулага

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Алене хутка будзе 44, яна выкладае ў адным са сталічных універсітэтаў. 

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.