Вы тут

Міхаіл Мясніковіч ацаніў работу нашай краіны з МВФ


Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам Міжнароднага валютнага фонду ад групы краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Мікаэлай ЭРБЕНАВАЙ. Падчас яе абмяркоўвалася супрацоўніцтва нашай краіны з МВФ.


«Актыўнае членства ў МВФ — тое, чым трэба даражыць. Нам неабходна ўдасканальваць нашы ўзаемаадносіны ў фондзе, — прапанаваў парламентарый. — Пры гэтым у нас няма базавых супярэчнасцяў. Мы выступаем за канструктыўнае супрацоўніцтва з фондам». Таксама спікер верхняй палаты беларускага парламента станоўча ацаніў работу спецыялістаў фонду, якая праводзіцца ў дачыненні да нашай краіны. Сенатар закрануў тэмы ўзгодненасці работы Беларусі і МВФ, наладжвання ўзаемнага дыялогу. У сваю чаргу Мікаэла Эрбенава выказала задаволенасць узроўнем супрацоўніцтва МВФ з нашай краінай, а таксама ад імя фонду станоўча ацаніла захады па стабілізацыі, прынятыя за апошнія два з паловай гады ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота БЕЛТА



Кропкі судакранання

З місіяй Міжнароднага валютнага фонду ўчора сустрэліся і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Як расказаў журналістам Уладзіслаў ШЧЭПАЎ, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, у сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнікі шэрагу профільных камісій ніжняй палаты нашага парламента, праца якіх цікавіць місію МВФ.

Парламентарыям, у сваю чаргу, цікавыя вывады місіі ў плане макраэканамічнай палітыкі, макраэканамічнай стабілізацыі, грашова-крэдытнай, бюджэтнай палітыкі, а таксама пытанняў працоўных адносін, сацыяльнай абароны, рэструктурызацыі прамысловых прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара.

— У нас ёсць кропкі судакранання, мы хочам паслухаць прадстаўнікоў місіі: якія яны зрабілі вывады, улічыць гэта ў далейшай нашай працы, — адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, — а таксама ў падрыхтоўцы плана законапраектнай дзейнасці на перспектыву — на 2018-2019 гады. Меркаванне Міжнароднага валютнага фонду вельмі важна для нас, паколькі гэта ў тым ліку і экспертная арганізацыя, якая ўлічвае вынікі міжнародных даследаванняў і глядзіць, якія навацыі можна было б укараніць у нас у краіне.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Без базавых супярэчнасцяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?