Вы тут

Міжнародная алімпіяда "Экалагічная бяспека" праходзіць у БДУ


Інтэлектуальныя спаборніцтвы арганізаваныя на базе Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ. Іх удзельнікамі сталі 30 студэнтаў з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Нашу краіну прадстаўляюць зборныя МДЭІ імя А. Д. Сахарава, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта.


Супернікамі беларускіх студэнтаў выступаюць каманды з Таразскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Казахстан), Кыргызска-Расійскага славянскага універсітэта (Кыргызстан), Разанскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Обнінскага інстытута атамнай энергетыкі (Расія).

Алімпіяда праходзіць дыстанцыйна і складаецца з двух тураў. Першы ўключае тэставыя заданні. Удзельнікам неабходна адказаць на пытанні, дапоўніць фармуліроўку, запісаць тэрмін, які адсутнічае, і прапанаваць практычнае вырашэнне экалагічнай праблемы. Тэарэтычны этап ахоплівае пытанні экалагічнай, радыяцыйнай і энергетычнай бяспекі, экалагічнага маніторынгу, урбанізацыі, асноўных экалагічных пагроз у сучасным свеце, а таксама магчымых шляхоў і спосабаў зніжэння экалагічнай рызыкі.

Каманды, якія будуць лепшымі ў першым этапе, выступяць з анлайн-абаронай сваіх праектаў у галіне экалагічнай бяспекі ў другім туры спаборніцтвы. Дата яго правядзення стане вядомая ў канцы лістапада.

Міжнародная студэнцкая алімпіяда "Экалагічная бяспека" была заснаваная МДЭІ імя А.Д. Сахарава ў 2007 годзе пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Беларусі. З 2012 года экалагічныя спаборніцтвы не праводзіліся і аднавіліся толькі ў гэтым годзе ў новым фармаце. Удзельнікі выконваюць заданні дыстанцыйна за камп’ютарам з персанальнай візуалізацыяй, што бесперапынна фіксуецца відэакамерамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?