Вы тут

Іван Рудовіч тры гады таму пераехаў з Мінска ў вёску Волма


Пераехаць у горад ці застацца ў вёсцы? Сучасная сельская моладзь над гэтым пытаннем доўга не разважае: яна — у сваёй большасці — з'язджае. Вяртаюцца толькі адзінкі.


Іван Рудовіч тры гады таму пераехаў з Мінска, дзе не адзін год пражыў, у вёску Волма, што ў Дзяржынскім раёне.

...Гусі, куры, індыкі, качкі, свінні, трусы і авечкі — вось колькі рознай жыўнасці ў яго на падворку. Але ж тых, хто сюды заходзіць, найперш вітае велічная прыгажуня — усходнееўрапейская аўчарка Нора, а ў хаце сустракаюць ласкавыя кошкі і кот.

— Мне падабаецца сам працэс гадавання свойскай жывёлы, птушкі, — заўважае Іван. — Да таго ж сёння ў цане натуральныя, экалагічна чыстыя прадукты. Я не толькі для сябе стараюся...

Бацькі Івана расказваюць, што да сялянскай працы іх сын цягнуўся змалку: дапамагаў па гаспадарцы і ім, і бабулі, чытаў часопісы «Хозяин», «Приусадебное хозяйство», а калі ў малога пыталіся, што яму падарыць на дзень нараджэння, зусім сур'ёзна адказваў: «Пару гусей».

Да іх у Івана асаблівае стаўленне. Гэтыя птушкі, як лічыць гаспадар, самыя разумныя. Яны па голасе пазнаюць сваіх, не горай, чым сабака, ахоўваюць дом: варта, напрыклад, некаму чужому ступіць на падворак — гусі адразу ж папярэдзяць. А вось куры — самыя вялікія шкоднікі...

Зрэшты, будні Івана не абмяжоўваюцца толькі гаспадаркай: ён працуе рабочым у Валмянскай базавай школе, а падчас ацяпляльнага сезона — яшчэ і ў мясцовай участковай бальніцы. На пытанне, ці не сумуе часам па «агнях вялікага горада», прызнаецца, што ніколі не любіў месцаў, дзе збіраецца шмат людзей, і што свабода ды чыстае паветра для яго даражэйшыя, чым сталічны камфорт.

Ірына Матусевіч

Дзяржынскі раён

Загаловак у газеце: Усё пачалося з... гусей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў.