Вы тут

«Кнігі Валянціны Паліканінай не затрымліваліся на паліцах кнігарняў»


Амаль 50 гадоў адпрацаваўшы ў кніжнай сістэме, я (што дакладна помню), з аднаго боку, заўсёды адчувала вельмі вялікую адказнасць, а з другога — сапраўдную радасць ад знаёмства з цудоўнымі, таленавітымі творцамі. Адна з іх — паэтка, лаўрэатка рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій Валянціна Паліканіна.


Знаёмства наша, што называецца, са стажам (налета можна святкаваць 20-годдзе), і адбылося яно ў сталічнай «Акадэмкнізе». Мне, як кіраўніку гэтай кнігарні, вядома ж, цікава было знаёміцца з творамі, што выходзілі ў свет, паступалі ў продаж, а потым звяраць свае ўражанні з водгукамі крытыкаў, пісьменнікаў, паэтаў. А найбольш — прысутнічаць на прэзентацыях, адчуваць жывую рэакцыю публікі.

Кнігі Валянціны Паліканінай выдаваліся і ў прыватных, і ў дзяржаўных выдавецтвах. Рознымі былі і наклады: зборнікі «Найдите время для любви» і «Две музы» — па тысячы асобнікаў, «Свет неизбывный» і «Не сдавайся времени, душа!» — па дзве тысячы, а «Живое зерно» — больш за чатыры... Для паэтычных твораў і на цяперашні час гэта, можна сказаць, рэкордныя тыражы, бо цікавасць да кнігі, варта прызнаць, змяншаецца: сёння, на жаль, і пяцьсот асобнікаў — ужо многа.

Але ж галоўнае, што кнігі Валянціны Паліканінай не затрымліваліся на паліцах кнігарняў. І спрыяла гэтаму — апроч зместу — вялікая праца аўтаркі, яе выступленні ў бібліятэках і навучальных установах, на прадпрыемствах. А колькі маральных сіл патрабавалі і патрабуюць сустрэчы з людзьмі, якія перажылі вайну, якія апынуліся ў інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, у турмах...

Пасля гэтых сустрэч-прэзентацый у паэткі заўсёды з'яўляліся новыя прыхільнікі, нават калектыўныя. Такія, найперш, як Беларускі саюз жанчын. Не дзіва, што для яго Валянціна Паліканіна разам з кампазітарам Леанідам Захлеўным стварылі, ні многа ні мала, Гімн, дзе ёсць такія словы:

Живем мы верой искренней, большою,

Друг с другом счастье и печаль деля.

И чувствуем мы женскою душою,

Когда слезами полнится Земля.

Паэзія, прыгожае пісьменства не маюць межаў. Неяк — і вельмі нясмела (магчыма, каб не спалохаць ідэю) — паэтка сказала аб выданні новай кнігі — ужо ва Украіне. Высветлілася, што Валянціна Паліканіна ўдзельнічае ў многіх мерапрыемствах Міжнароднага педагагічнага клуба. І таму не дзіва, што ў плане яго творчых спраў аказалася выданне твораў...

І вось адбылося: зборнік «Родное, кровное, святое...» выйшаў у свет! Цудоўныя вершы, проза... І першая прэзентацыя, якая праходзіла ў Белай зале Храма Усіх Святых. Неймаверная прыгажосць залы і ўсіх прысутных стваралі асаблівую, цудоўную атмасферу!

Вечарыну адкрывала і вяла дырэктар школы №70 г. Мінска Яўгенія Рудава. Вершы Валянціны Паліканінай чыталі... анёлы — вучні малодшых класаў, а таксама прафесійныя артысты. Але, відаць, найбольш усхвалявала выступленне протаіерэя Фёдара Поўнага — і тым, што ён, пры ўсёй непамернай занятасці, змог так грунтоўна пазнаёміцца з творчасцю паэткі, і тым, што на памяць чытаў:

Уже задумчивей рассвет.

Уже наешься хлебом пресным.

И то, в чём вечной жизни нет,

Уже читать неинтересно.

Уже пронзаешься виной,

Спешишь познать родные лица.

Уже полжизни за спиной,

А всё пытаешься родиться...

Далей былі яго словы аб тым, што вечарына прысвечана «ўзнёслай паэззіі і глыбокай цікавай асобе і называецца «О, творчасць — пошукі шчасця!..» Чалавек заўсёды задаецца пытаннем, што гэта такое. А формула простая, як добрая паэзія: чалавек шчаслівы, калі выконвае сваё прызванне».

Валянціна Паліканіна піша пераважна па-руску, але ж удзельнікі прэзентацыі пачулі яе вершы і на беларускай мове — яшчэ і ў перакладзе паэта Міколы Мятліцкага. А цудоўным дапаўненнем сталі песні на вершы паэткі — у выкананні вядомага кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва і артыста Анатоля Длускага. Пра творчасць Валянціны Паліканінай расказала доктар філалагічных навук Ірына Зайцава, шчырыя віншаванні прагучалі ад кіруючых асоб Беларускага саюза жанчын, ад прадстаўнікоў пасольства Расіі ў Беларусі, ад народнай артысткі Украіны Наталлі Лялекі, ад прэзідэнта Міжнароднага педагагічнага клуба Аляксандра Кандракова...

Пры поўнай зале прыхільнікаў творчасці Валянціны Паліканінай прайшла прэзентацыя кнігі «Родное, кровное, святое...» у сталічных бібліятэках №1 і №18. Але самае нечаканае, арыгінальнае, кранальнае адбылося, калі ў фонд бібліятэкі №18 Валянціна Паліканіна перадала... кніжную шафу сваіх бацькоў, вядома ж, разам з кнігамі. І цікавыя яны не толькі сваімі аўтарамі, зместам, гадамі выдання, але і адмысловымі пазнакамі. «Жыццё, — чытаем на адной з іх, — тым цікавае, што ў ім шмат перашкод, шмат цяжкасцяў. Жонцы і сябру Марыі ад Пятра. 1 студзеня 1956 г.» Так падпіcаў кнігу бацька паэткі для матулі ў дзень іх вяселля.

Вось такія былі часы, такія людзі і стаўленне да кнігі.

І не дзіва, што менавіта Валянціна Паліканіна прыдумала зрабіць у бібліятэцы міні-музей, дзе б маглі знайсці месца кнігі, «сагрэтыя цяплом родных рук», — кнігі нашых бацькоў, пра якія паэтэса напісала пранікнёны верш:

В них — размах мироздания,

Взлёт души — и вериги...

Разве станут когда-нибудь

Бесполезными книги?

Век подобен Везувию:

Войны, страсти, интриги.

Мир погрязнет в безумии,

Если выбросит книги.

Сохраним — будем бдительны —

Жизней краткие миги:

Книги наших родителей,

Судьбоносные книги.

Соф'я Жыбулеўская

г. Мінск

Загаловак у газеце: Простая формула шчасця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».