Вы тут

Хто выйграе Кубак Федэрацыі?


Фінал Сусветнай групы паміж зборнымі Беларусі і Злучаных Штатаў стартуе сёння. Сустрэча выклікае вялікую цікавасць не толькі ў беларусаў, але і ва ўсім свеце, трансляцыі з Мінска ўбачаць тэлегледачы 157 краін, матч будуць асвятляць каля 120 журналістаў, якія прадстаўляюць больш за 50 СМІ розных дзяржаў.


Сёння адбудуцца два адзіночныя паядынкі. Першымі на корт выйдуць Аляксандра Сасновіч і першы нумар каманды ЗША Кока Вандэвеге.

Адзначым, што ў матчах за зборную ЗША Вандэвеге, як і Аляксандра Сасновіч за Беларусь, у 2017 годзе не ведае паражэнняў: пяць перамог у пяці паядынках. Неўзабаве пасля завяршэння першай сустрэчы на пляцоўцы з'явяцца Арына Сабаленка і Слоан Стывенс.

Заўтра пройдуць яшчэ дзве адзіночныя гульні і парны матч. Спачатку адбудзецца паядынак першых нумароў абедзвюх дружын Арыны Сабаленкі і Кока Вандэвеге, услед за імі згуляюць Аляксандра Сасновіч і Слоан Стывенс. На парны матч з нашага боку заяўлены тандэм Вера Лапко/Лідзія Марозава, супрацьстаяць ім будуць Шэлбі Роджэрс і Элісан Рыске. Нагадаем, што па рэгламенце Кубка Федэрацыі, перад другім гульнявым днём капітаны камандаў маюць права зрабіць замены.

Адзначым, што зборная Беларусі ўпершыню прабілася ў фінал неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету, а каманда ЗША 17 разоў станавілася пераможцам гэтага турніру.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Барацьба лідараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».