21 Чэрвень, чацвер

Вы тут

У Кітаі будзе развівацца індустрыяльны інтэрнэт


Стратэгія "Зроблена ў Кітаі-2025" і ініцыятыва "Інтэрнэт плюс" маюць жыццёва важнае значэнне.


Кітай паскорыць інтэграцыю інфармацыйных тэхналогій і вытворчага сектара з развіццём індустрыяльнага інтэрнэту. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні, прынятым на праведзеным пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна чарговым пасяджэнні ўрада краіны, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

На пасяджэнні было адзначана, што стратэгія "Зроблена ў Кітаі-2025" і ініцыятыва "Інтэрнэт плюс" маюць жыццёва важнае значэнне для трансфармацыі эканомікі і лічбавай эканомікі. Пад індустрыяльным інтэрнэтам звычайна разумеюць інтэграцыю індустрыяльных сістэм з заснаванымі на інтэрнэце тэхналогіямі, уключаючы воблачныя вылічэнні і перадавыя сродкі аналізу. За кошт спрашчэння адміністрацыйных працэдур і фіскальнай падтрымкі будуць стварацца спрыяльныя ўмовы для індустрыяльнага інтэрнэту. У прыватнасці, для прадукцыі і паслуг у гэтай сферы пашырыцца доступ на рынак, будзе заахвочвацца прыцягненне фінансавання кампаніямі за кошт сацыяльных фондаў і інавацыйных фінансавых паслуг. 

Індустрыяльныя кампаніі павінны ствараць воблачныя платформы для садзейнічання павелічэнню узаемазвязанасці як унутры кампаній, так і ў вытворчых ланцужках ў цэлым. Урад узмоцніць падтрымку інтэрнэт-інфраструктуры і прадаставіць малым і сярэднім прадпрыемствам больш хуткае і больш даступнае злучэнне з інтэрнэтам. Будзе заахвочвацца ўзмацненне кампаніямі мер бяспекі для процідзеяння кібератакам, для ключавых сектараў вытворчасці, уключаючы аўтамабілебудаванне, авіяцыю і аэракасмічную сферу, будуць створаны сістэмы кібербяспекі. Малыя і сярэднія прадпрыемствы атрымаюць падтрымку для ажыццяўлення пераносу звязаных з іх бізнэсам сістэм на воблачныя платформы, што паслужыць развіццю прадпрымальніцтва і інавацый.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Ад педагога залежыць, як «будзе гучаць мелодыя»

Медыяпраект «Мая малая Радзіма, або Чаму я стаў педагогам?» запусцілі ў БДПУ.

Эканоміка

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Дачы і катэджы: калі складана прадаць — то можна здаць

Загарадных дамоў на рынку так зашмат, што іх не купляюць нават па сабекошце.