Вы тут

У Сішуанбаньна прайшоў фэст водных ліхтарыкаў


Свята мае 800-гадовую гісторыю.


У Сішуанбаньна-дайскай аўтаномнай акрузе ў правінцыі Юньнань на поўдні Кітая прайшоў традыцыйны фестываль водных ліхтарыкаў Лой Кратонг, які мае гісторыю больш за 800 гадоў, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Святочныя мерапрыемствы прыцягнулі да сябе натоўпы турыстаў і мясцовых жыхароў. Фэст уключае шэраг такіх мерапрыемстваў, як праезд аўтамабіляў, упрыгожаных кветкамі, конкурс прыгажосці Міс водных ліхтароў - 2017, запуск ліхтарыкаў у ваду і шоў феерверкаў. Больш за тое, падчас свята ў турыстаў была магчымасць паспрабаваць зрабіць водныя ліхтарыкі сваімі рукамі, палюбавацца шэдэўрамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прадэгуставаць стравы нацыянальнай кухні этнічных меншасцяў, а таксама атрымаць асалоду ад традыцыйным камбаджыйскіх, лаоскіх і бірманскіх танцаў, не выязджаючы за межы Кітая. 

Па словах віцэ-дырэктара культурна-турыстычнай кампаніі "Цзінлань" Цзяа Юаньцзя, шырокае распаўсюджванне ў дадзенай акрузе атрымаў звычай рабіць водныя ліхтарыкі з лісця і ствалоў бананавых дрэў для таго, каб прасіць блаславення і маліць пра шчасце. Узровень вады ў рацэ штогод падымаецца ў лістападзе. Аднак дагэтуль фестываль святкавалі толькі ў невялікіх маштабах. Па меры развіцця камерцыйнага турызму ў мясцовасці, фэст адзначаецца усе з большым размахам. У выніку колькасць турыстаў і мясцовых жыхароў, якія бяруць удзел у святкаванні, павялічваецца год за годам.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.