Вы тут

Прыбытак прамысловых прадпрыемстваў вырас на 22,8 працэнта


Такія дадзеныя за тры квартала. 


За тры кварталы гэтага года было адзначана паскарэнне тэмпаў росту прыбытку вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Паводле дадзеных Дзяржстата, у першыя 9 месяцаў прыбытак гэтых прадпрыемстваў вырас на 22,8 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Рост паказчыка ў студзені-жніўні гэтага года склаў 21,6 працэнта. У верасні 2017 года прыбытак вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны павялічыўся на 27,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. Тэмпы росту аказаліся на 3,7 працэнтнага пункта вышэй, чым у жніўні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?