16 Ліпень, панядзелак

Вы тут

Дабрацца да Муцяньюй


Гэты ўчастак Вялікай Кітайскай сцяны найбольш аддалены.


Краявіды паблізу ўчастка Муцяньюй Вялікай Кітайскай сцяны становяцца яшчэ больш прыгожымі з надыходам залатой восені, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. 

Паблізу Пекіна знаходзяцца некалькі участкаў Вялікай кітайскай сцяны, адкрытых для наведвання. Гэта Бадалін, Цзюйюнгуань і Муцяньюй. Муцяньюй - найбольш дальні з іх і таму найменш шматлюдны. Вакол раскінуліся горы, парослыя лесам. Пейзаж вельмі маляўнічы. У 2011 годзе яму быў прысвоены найвышэйшы ранг турыстычных славутасцяў Кітая - ААААА. 

Ні на якім іншым участку Вялікай кітайскай сцяны рэстаўрацыйныя работы не былі зроблены так добра, як на ўчастку Муцяньюй. Гэты ўчастак з 22 вартавымі вежамі, якія захавалі свой першапачатковы выгляд, сапраўдны архітэктурны шэдэўр. Словазлучэнне “муцяньюй” з кітайскай мовы перакладаецца як “даліна, у якой можна любавацца відамі палёў”.

Сярод усіх участкаў Вялікай кітайскай сцяны Муцяньюй з'яўляецца самым доўгім цалкам рэстаўраваным участкам, адкрытым для доступу турыстаў.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».

Эканоміка

У Мінску аплачаную маёмасць не аддаюць ва ўласнасць, а прадаюць з аўкцыёну

У Мінску аплачаную маёмасць не аддаюць ва ўласнасць, а прадаюць з аўкцыёну

Памяшканні не здадзеныя ў эксплуатацыю, забудоўшчык аб'явіў аб банкруцтве.