Вы тут

Маладзёжныя білеты новага ўзору ўрачыста ўручаць актывістам БРСМ


Абноўлены маладзёжны білет грамадскай арганізацыі ўяўляе сабой пластыкавую картку, якая змяшчае ўсю неабходную інфармацыю, у тым ліку асабістыя дадзеныя яе трымальніка, а таксама іншыя звесткі. На пярэднім баку білета ўказаны прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата яго нараджэння, дата і месца выдачы білета, а таксама фатаграфія і асабісты нумар. Кожнай карце прысвоены ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта — своеасаблівы аналаг аўтамабільнага нумару.


Партнёрам праекта БРСМ  "Маладзёжны білет — твая сацыяльная абарона!" выступіла беларуская кампанія "Autоhelp" — адна з найбуйнейшых праграм лаяльнасці на прасторах Беларусі (больш за 550 тысяч актыўных карт і сотні кропак іх прыёму).

Такім чынам новы маладзёжны білет стане рэальнай сацыяльнай падтрымкай для сябраў БРСМ: яго ўладальнік аўтаматычна становіцца удзельнікам дысконтнай праграмы кампаніі "Autоhelp" і зможа скарыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы: набываць тавары са зніжкамі, удзельнічаць у эксклюзіўных акцыях (як у сталіцы і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі).

Новы білет дазволіць Саюзу моладзі не толькі выкарыстоўваць у рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, але і ўкараніць элементы электроннага дакументаабароту. Пластыкавая картка забяспечыць дакладны ўлік і перамяшчэнні членаў арганізацыі па прынцыпе "аднаго акна".

Выдача маладзёжных білетаў новага ўзору адбудзецца падчас правядзення маладзёжнага форуму, які аб'яднае больш як 300 лідараў і актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».