Вы тут

Пра Коласа — ізноў


Адным з падарункаў да 135-годдзя з дня нараджэння народнага песняра Якуба Коласа з'яўляецца і кніга кандыдата філалагічных навук Анатоля Трафімчыка «Колас зямлі беларускай».


Супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук разглядае жыццё, творчасць класіка з пазіцый сённяшняга дня. Безумоўна, грунтам з'яўляюцца здабыткі навукоўцаў-папярэднікаў, тое, што ўжо добра і раней было знаёмае цікаўнаму чытачу. Але літаральна кожным артыкулам вучоны, аўтар «Коласа зямлі беларускай» даказвае, што прадмет коласазнаўства і сёння з'яўляецца жывой навукай, цесна звязаны з практычным жыццём і патрабуе, несумненна, далейшага развіцця. Дарэчы, напісана кніга жывой мовай, усе раздзелы чытаюцца лёгка і нязмушана.

Кніга Анатоля Трафімчыка пабачыла свет у серыі «Навукоўцы — школе» выдавецтва «Народная асвета» і адрасавана найперш настаўнікам агульнаадукацыйнай школы, а таксама — студэнтам філалагічных факультэтаў, якія вырашылі звязаць свой лёс з выкладаннем роднай літаратуры, яе вывучэннем і асэнсаваннем. Вельмі цікавым уяўляецца апошні з раздзелаў кнігі — «Вось так і чуеш, што й дарога цяпер паслушна волі Бога. Якуб Колас і рэлігія». У ім — два артыкулы: «Рэлігія ў жыцці Канстанціна Міцкевіча» і «Рэлігійныя матывы ў творчасці Якуба Коласа».

Выдадзеная невялікім накладам, кніга «Колас зямлі беларускай» усё ж нагадала, што ў юбілейны для народнага песняра год магло б і болей выданняў яго твораў і аб ім пабачыць свет. На жаль, юбілейная бібліятэка ў гонар класіка ў чарговы юбілей не склалася. Асабліва крыўдна, што амаль не з'явілася масавых выданняў твораў Якуба Коласа, разлічаных на шырокае кола чытачоў. Наперадзе — 140-годдзе... Варта рыхтавацца загадзя.

Сяргей ШЫЧКО

shychko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.